Спорт

НА ФІНІШЫ

Баскетбол

Перад заключнымі матчамі турніра па баскетболе памяці
П.М. Машерава лідзіруе каманда «ДПТСК СВ і ДРБУ-101”.

У мінулыя выхадныя «Дзятлавічы”, што пакуль захоўваюць
другую пазіцыю, уступілі «Беларусбанку” (34:74) і перайгралі «Маналіт” (56:44).
«Граніт” запісаў на свой рахунак дзве перамогі – над «Маналітам” (54:18) і
«Палессеэлектрамашам” (71:23). Астатнія матчы завяршыліся наступнымі вынікамі:
«ДПТСК СВ і ДРБУ-101” – «Юнацтва” (92:33), «Беларусбанк” – «ДПТСК СВ і ДРБУ-101”
(58:38), «Палессеэлектрамаш” – «Вулька-1” (38:35).

У суботу, 28 красавіка, «ДПТСК СВ і ДРБУ-101” згуляе з «Палессеэлектрамашам”, а «Дзятлавічы” – з «Гранітам”. Пачатак у 11.00.

У нядзелю, 29 красавіка, у 13 гадзін у спартыўнай зале
сельскагаспадарчага каледжа адбудзецца ўрачыстае закрыццё спаборніцтваў і
ўзнагароджанне пераможцаў.

Стральба

НАСУСТРАЧ ПЕРАМОЗЕ

У рамках месячніка, прысвечанага 67-гадавіне Перамогі,
ДТСААФ праводзіць актыўную выхаваўчую і спартыўную работу ў пярвічных
арганізацыях.

Так, на базе Бродніцкай БШ адбыліся спаборніцтвы па
стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. На агнявы рубеж выйшлі 44 хлопчыкі і
дзяўчынкі 4-9 класаў. Першае месца заняў сямікласнік Юрый Ванюк. Другое –
Сяргей Кульгун (8 клас), трэцяе – Арцём Арашкевіч (6 клас).

Лёгкая атлетыка

МАТЧАВАЯ СУСТРЭЧА

Першыя перамогі, першыя паражэнні – менавіта іх многія з
юных лёгкаатлетаў зведалі падчас матчавай сустрэчы, якая праходзіла на стадыёне
«Палессе”.


У спабрніцтвах бралі ўдзел юнакі і дзяўчаты чатырох
узроставых груп з Баранавіч, Пінска, Пінскага раёна, Бярозы, Іванава і Лунінца.

У групе 1995-97 гадоў нараджэння ў нашай камандзе
пераможцамі сталі Ігар Кармужанін (у бегу на 60 метраў з бар’ерамі і 2-е месца
– у трайным скачку), Аляксандр Дмоўскі (300 метраў з бар’ерамі), Павел Шульжык
з Палескага (штурханне ядра). Другое месца занялі Мікалай Меляшкевіч (бег 200
метраў), Наталля Дубіна (60 метраў з бар’ерамі і трайны скачок), Максім Каховіч
(скачкі ў вышыню і трэцяе месца – у бар’ернай дысцыпліне), Станіслаў Яраховіч з
Палескага і Вераніка Малашчук з Лахвы (ядро). На трэцюю прыступку п’едэстала
гонару падымаліся Валерый Студэнт (трайны скачок), Эдуард Адамовіч (300 метраў
з бар’ерамі), Міхаіл Дукарэц з Лахвы (ядро).

У групе 1998-99 гадоў нараджэння тройчы ў прызавую тройку
трапіла дзятлаўчанка Вікторыя Захарчук, двойчы – Ліна Трухнова. Дыпломамі
другой і трэцяй ступені адзначаны Ірына Ванюк, Аляксей Леанавец з Луніна, Юрый
Рылін і Алеся Жук з Палескага, Аляксей Ганюк і Вера Малашчук з Лахвы.

У самых маленькіх вызначыліся Аляксандра Прыгодзіч,
Крысціна Сесейбека, Вольга Бардунова, Валерыя Крывулец і Станіслаў Бусько.

Футбол

УДАЛЫ СТАРТ

Новая каманда «Граніт” прыемна парадавала балельшчыкаў,
якія прыйшлі на стадыён «Палессе”, каб падтрымаць землякоў у стартавым матчы
чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе.


Пад гукі ўрачыстага марша каманды «Граніт” і «Віцебск”
выйшлі на поле. Спартсменаў па добрай традыцыі сустрэлі хлебам-соллю, а
інспектар матча Браніслаў Ясінскі ўручыў капітану «гранітаўцаў” Андрэю Бахно
ліцэнзію каманды-ўдзельніцы чэмпіянату.

Свісток суддзі – і матч пачаўся. Прыемна было назіраць,
што «гранітаўцы”, а гэта пераважна маладыя ігракі, адразу пачалі настойліва
атакаваць. Яны смела білі па варотах, што вельмі падабалася балельшчыкам. І
хаця часта суддзя фіксаваў палажэнне па-за гульнёй, гэта не спыняла настойлівых
мікашэвіцкіх футбалістаў, якія на 25-ай хвіліне адкрылі лік. Гэта зрабіў Міхаіл
Гарнак. У сілавой барацьбе з нашым нападаючым варатар віцебчан атрымаў траўму,
але пасля аказанай урачэбнай дапамогі працягнуў гульню. На апошняй хвіліне
першага тайма госці былі блізкія да таго, каб зраўняць лік, але мяч толькі
датыкнуўся да штангі і выляцеў за межы поля.

Другая палова сустрэчы праходзіла ў роўнай барацьбе,
аднак больш забітых мячоў балельшчыкі так і не ўбачылі.

Віншуем «гранітаўцаў” з першай перамогай. І спадзяемся,
што і ў далейшым нашы землякі будуць часта радаваць прыхільнікаў футболу
надзейнай і прыгожай гульнёй.

У другім туры 28 красавіка «Граніт” згуляе на выездзе з
«Лідай”.

Міні-футбол

ДВАЦЦАЦЬ ПЯТЫ ТУР

не прынёс ачкоў нашым камандам у чэмпіянаце краіны па
міні-футболе.

«Базар” гуляў у Гомелі з «БТЭУ”. Першая палова сустрэчы
надавала аптымізму. Лунінчане смела адказвалі на кожны забіты мяч саперніка.
Драматычна праходзіў і другі тайм. Нягледзячы на тое, што гаспадары здолелі
адысці наперад (7:4), нашы футбалісты скарацілі адрыў да аднаго мяча. І ўсё ж,
крыху не пашанцавала. Гамяльчане перамаглі 8:6. У нашай камандзе вызначыліся
Уладзімір Сазонаў, Аляксандр Рапецкі (2), Вадзім Бандарук (2) і Павел Сашнянін.

У Мікашэвічах «Граніт” прымаў «Кіраўск-Белшыну”. Забіўшы
першымі мяч у вароты гасцей, «гранітаўцы” расслабіліся і прапусцілі 5. І толькі
пасля гэтага пачалі адыгрывацца. Госці не збіраліся саступаць, праявілі
настойлівасць і ўзялі верх 9:6.

У мікашэвіцкай камандзе вызначыліся Дзяніс Кіслюк (3),
Віталь Халімончык, Андрэй Семянюк. Дапамог «гранітаўцам” і Аляксей Пірожнік
(аўтагол).

У суботу «Граніт” згуляе на выездзе з «Лідсельмашам”, а ў
нядзелю «Базар” – у Лунінцы з «ВітЭнам”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть