Спорт

НА КУБКАВАЙ ДЫСТАНЦЫІ

Міні-футбол

 

У апошнія дні мінулага года адбыліся матчы 1/16 фіналу Кубка Рэспублікі Беларусь па міні-футболе. “Базар” няўдала выступіў у Бабруйску, дзе прайграў камандзе “Кіраўск-ДЮСШ” з лікам 5:10. “Граніт” таксама гуляў у гасцях, але мікашэвіцкія футбалісты ўзялі верх над салігорскім “Гарняком” – 7:3. Важкі ўклад у перамогу зрабілі Скакалкін, Кіслюк (2), Шылоўскі, Шаўчэнка і Халімоўскі (2). Такім чынам, “Граніт” працягвае шэсце па кубкавай дыстанцыі і 8 студзеня правядзе матч у Рэчыцы з аднайменным клубам.

 

АПОШНІ ТУР ПЕРШАГА КРУГА

чэмпіянату краіны па міні-футболе “Граніт” правёў у Оршы з мясцовым “ВітЭнам”. Мікашэвіцкія футбалісты першымі адкрылі лік у матчы. Зрабіў гэта на 4-й хвіліне Самусевіч. Гаспадарам усяго некалькі секунд спатрэбілася, каб устанавіць статус-кво. Пры ліку 1:1 каманды адправіліся на перапынак. І ўсё ж, удача была на баку аршанцаў, якія на 34-й хвіліне выйшлі наперад, а на 39-й – замацавалі перамогу (3:1).

 

Бокс

НА РЫНГ ВЫКЛІКАЮЦЦА МАЦНЕЙШЫЯ

У Брэсце адбыўся традыцыйны перадкалядны турнір юных баксёраў. У ім прынялі ўдзел 106 спартсменаў з 10 гарадоў Беларусі і Украіны. Лунінеччыну прадстаўлялі чацвёра выхаванцаў РФСК “Здароўе”. Прыемным падарункам да Новага года стала перамога Ігара Чарнавокага (СШ №4). На трэцюю прыступку п’едэстала гонару падняліся Віталь Дзяніс (СШ №4), Раман Кіндрук (СШ №3) і Дзяніс Гавяйновіч з Любачына. Кіраўнік секцыі бокса Міхаіл Майсак выказвае шчырую ўдзячнасць і віншуе з навагоднімі святамі фундатараў Леаніда Чырца, Генадзя Кірзнера, Вячаслава Кіндрука і Яўгена Шкута.

 

Лёгкая атлетыка

УРАЗІЛІ ДЗЯТЛАЎЧАНКІ

З задавальненнем прымаюць запрашэнне прыняць удзел у матчавай сустрэчы юныя лёгкаатлеты. На гэты раз у Лунінцы сабраліся хлопчыкі і дзяўчынкі 1999-98 гадоў нараджэння з Пінска, Іванава і нашага раёна. У бегу на 30 метраў перамаглі Ліна Трухнова і Павел Дырда. Павел паказаў і лепшы вынік у скачках у даўжыню з места – 2.29 метра. У дзяўчынак 1998 года нараджэння ў спрынце другім прызёрам стала Вікторыя Попік з Лахвы, трэцім – Алеся Жук з Палескага. У дзяўчынак 1999 года нараджэння ўразілі дзятлаўчанкі Валерыя Кацуба і Вікторыя Захарчук, якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы. У скачковай дысцыпліне не было роўных Ганне Мішук. Сярэбранымі прызёрамі тут сталі Аксана Кіндрук з Вулькі 1, Стас Бусько і Валерыя Кацуба, бронзавымі – Дзяніс Дырда і Ірына Ванюк. У бар’ерным бегу перамагла Ліна Трухнова. На другую прыступку п’едэстала гонару падняліся Ірына Ванюк, Уладзіслаў Рудой і Уладзіслаў Баўсун, на трэцюю – Стэфан Малахаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть