Спорт

НА ЛІДЗІРУЮЧАЙ ПАЗІЦЫІ – “БАЗАР”

Працягваецца турнір па міні-футболе памяці загінуўшых воінаў-афганцаў.
За прайшоўшы час каманды згулялі па 4-5 гульняў. Пакуль у лідэрах «Базар”, на рахунку якога 12 ачкоў. У апошніх матчах ён перамог «Інформ-прагулку” (9:4), «ДЮСШ” (6:3), «Сінкевічы” (9:6). Па 10 ачкоў «зарабілі” «ПЭМ”, «Райвыканкам” і «РАУС”. Завадчане абыгралі «ДЮСШ” (5:2), «Лунін” (6:2), згулялі ўнічыю з «ДПТК СВ” (5:5). «Райвыканкам” узяў верх над «Любанню” (7:4), «ДПТК СВ” (5:4), звёў на нічыю матч з «Інформ-прагулкай” (5:5). Каманда праваахоўнікаў была мацнейшай у гульнях з «Любанню” (4:3), «Інформ-прагулкай” (10:3) і згуляла ўнічыю з «ДПТК СВ” (8:8).
У астатніх матчах зафіксаваны наступныя вынікі «Любань” – «ДЮСШ” (5:10), «Сінкевіы” – «Лунін” (2:12), «ДПТК СВ” – «Любань” (5:4), «Сінкевічы” – «ДЮСШ” (2:6).
У суботу, 6 лютага, у спартыўнай зале прафтэхкаледжа адбудуцца наступныя матчы: «РАУС” – «ДЮСШ”, «Любань” – «ПЭМ”, «Сінкевічы” – «ДПТК СВ”, «Лунін” – «Інформ-прагулка”.
У нядзелю, 7 лютага: «ДЮСШ” – «Лунін”, «Інформ-прагулка” – «Любань”, «Райвыканкам” – «Сінкевічы”.
Пачатак гульняў у 10.00.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть