Спорт
НА ПІКУ ФОРМЫ
На Універсіядзе, якая адбылася ў Магілёве, выступалі двое нашых землякоў.
Мнагаборац Эдуард Міхан у скачках у даўжыню заняў першае месца з вынікам 7 метраў 47 сантыметраў. Шаставік Дзяніс Сакалоўскі змяніў «амплуа” і выступіў у мнагабор’і, дзе стаў пятым.
На Чэмпіянаце Беларусі, які таксама праходзіў у Магілёве, вызначылася Наталля Каховіч. Яна стала сярэбраным прызёрам у скачках з шастом – 3 метры 80 сантыметраў.