Спорт

НА ПРЫЗЫ ДЗЕДА МАРОЗА

ВАЛЕЙБОЛ
У сёмы раз на базе політэхнічнага каледжа адбыўся навагодні турнір па валейболе сярод жаночых каманд.
На працягу двух дзён у спартыўнай зале пры актыўнай падтрымцы балельшчыкаў дзяўчаты дэманстравалі фізічную падрыхтоўку і волю да перамогі. Гаспадары ўступілі ў двух паядынках, аднак усё ж сталі пераможцамі. Другое месца занялі валейбалісткі Пінскай ДЮСШ, трэцяе – Віцебскага політэхнічнага каледжа. Далей каманды размясціліся ў наступным парадку: Ганцавіцкая СДЮШАР, Малькавічы, мікашэвіцкая СШ №2, Баранавіцкі каледж сферы абслугоўвання.
Лепшымі ігракамі турніру названы Валянціна Федарчук (Лунінецкі по-літэхнічны каледж), Юлія Лісава (Віцебскі політэхнічны каледж) і Анастасія Русак (Пінская ДЮСШ).
Усе каманды адзначаны салодкімі прызамі, якія падрыхтавалі былыя выхаванцы каледжа Міхаіл Коваль і Раман Хільман. Трэба дадаць, што і судзейскую калегію ўзначаліў таксама ў мінулым навучэнец гэтай жа ўстановы – кандыдат у майстры спорту па валейболе Віталь Пуцяты, які зараз жыве і працуе ў Ганцавічах.
Удзельнікі спаборніцтваў выказалі шчырую ўдзячнасць арганізатарам за цёплую сустрэчу і цудоўнае спартыўнае свята. 
МІНІ-ФУТБОЛ
ЦІ БУДЗЕ ЧВЭРЦЬФІНАЛ НАШЫМ?
У Доме футбола адбылася жараб’ёўка адразу дзвюх стадый ХХІІІ розыгрышу Кубка Беларусі па міні-футболе – 1/8 і 1/4 фінала.
Вызначана, што матчы 1/8 фінала адбудуцца 6 студзеня 2013-га, а сустрэчы 1/4 фінала, якія будуць складацца з двух паядынкаў (дома і на выездзе), – 9/10 і 20 студзеня.
Што датычыць нашых каманд, то за выхад у чвэрцьфінал “Базар” згуляе ў Лунінцы з “МАПІДам”, а “Граніту” будзе супрацьстаяць “Кіраўск-ДЮСШ”.
Калі землякі паспяхова правядуць гэтыя сустрэчы, то ў 1/4 фінала яны згуляюць паміж сабой.
ХХХ
У мінулую нядзелю ў рамках чэмпіянату краіны па міні-футболе мікашэвіцкі “Граніт” у апошнім матчы першага круга гуляў на выездзе са сталічным “МАПІДам”.
Нашы землякі першымі адкрылі лік. Зрабіў гэта Віталь Халімончык на 4-ай хвіліне. Аднак замацаваць поспех мікашэвіцкім футбалістам не ўдалося. У выніку – паражэнне 1:5.
РАЗМІНКА ПЕРАД РАЁННЫМ ПЕРШЫНСТВОМ
У Лунінскай СШ адбыўся традыцыйны турнір па міні-футболе памяці Уладзіміра Зіновіка.
У спаборніцтвах бралі ўдзел 8 каманд. Спачатку барацьба вялася па кругу ў дзвюх падгрупах, а потым мацнейшыя сустрэліся ў фінальных паядынках. У матчы за трэцяе месца гулялі каманды лунінецкай СШ №2 (трэнер В.А. Вайцяхоўскі) і гаспадары. Юнакі з Луніна (трэнер А.І. Гарагляд) узялі верх 4:2. У паядынку за тытул пераможцы сустрэліся любанцы (трэнер Л.Р. Краснікевіч) і дзятлаўчане (трэнеры М.М. Санюковіч і В.Ф. Канапацкі). Каманды дэманстравалі роўную гульню, якая завяршылася адпаведным вы-нікам – 3:3. Пераможцу выявіла серыя пенальці, дзе больш удалымі аказаліся вучні Любанскай СШ (2:1).
Аб тым, што барацьба была няпростай нават у папярэднім раўндзе сведчыць той факт, што каманда лунінецкай СШ №1, гуляючы з любанцамі ў групавым туры, за хвіліну да заканчэння матча вяла з лікам 3:1. Але вясковыя футбалісты праявілі характар і здолелі зраўняць лік. Атрымаўшы пазітыўны настрой, яны ўдала завяршылі турнір.
Аднак, наперадзе першынство раёна. Такім чынам, у кагосьці будзе шанц рэабілітавацца…
Падрыхтавала Алена ДАНІЛОВІЧ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть