Спорт
НА ШОСТАЙ І ВОСЬМАЙ ПАЗІЦЫЯХ
Міні-футбол
завяршылі выступленне нашы каманды ў турніры па міні-футболе памяці Віктара Янушэўскага.
У групавым туры «Базар” пацярпеў паражэнне ад «Ітранзішэн-БГУФК” – 2:8, а «Граніт” не вытрымаў націск «ВітЭна” – 3:5.
Такім чынам, у гупе «Б” «Граніт” замацаваўся на трэцім радку, а «Базар” – чацвёртым. У матчы за сёмае месца лунінчане ўступілі гомельскай камандзе «БЧ” – 1:2, а мікашэвіцкія спартсмены ў барацьбе за пятае – сталічнаму «Дынама-БНТУ” – 1:4.
Перамогу ў турніры святкаваў светлагорскі «ЦКК”. Другое месца заняў «ВітЭн”, трэцяе – «Ітранзішэн-БГУФК”.
КАЛЕНДАР СФАРМІРАВАНЫ
У спартыўным комплексе БГУФК адбылася жараб’ёўка і складзены календар ХХІІІ чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі.
1 тур
11 верасня (нядзеля) Базар (Лунінец) – Дарожнік (Мінск) Граніт (Мікашэвічы) – Ітранзішэн-БГУФК (Мінск)
2 тур
17 верасня (субота) МАПІД – Граніт Барысаў-900 – Базар
3 тур
25 верасня (нядзеля) Базар – БЧ Граніт – ЦКК
4 тур
1 кастрычніка (субота) Спартландыя – Базар 2 кастрычніка (нядзеля) Дарожнік – Граніт
5 тур
9 кастрычніка (нядзеля) Базар – Дынама-БНТУ Граніт – Барысаў-900
6 тур
15 кастрычніка (субота) БЧ – Граніт Гаспадар – Базар
7 тур
23 кастрычніка (нядзеля) Базар – Кіраўск-ДЮСШ Граніт – Спартландыя
8 тур
29 кастрычніка (субота) Дынама-БНТУ – Граніт Лідсельмаш – Базар
9 тур
6 лістапада (нядзеля) Граніт – Гаспадар
10 тур
13 лістапада (воскресенье) Кіраўск-ДЮСШ – Граніт Базар – БТЭУ
11 тур
20 лістапада (нядзеля) ВітЭн – Базар Граніт – Лідсельмаш
12 тур
27 лістапада (нядзеля) Базар – Граніт
13 тур
3 снежня (субота) Ітранзішэн-БГУФК – Базар 4 снежня (нядзеля) Граніт – БТЭУ
14 тур
25 снежня (нядзеля) Базар – МАПІД ВітЭн – Граніт
15 тур
28 снежня (серада) ЦКК – Базар
Футбол
БАРАЦЬБА АБВАСТРАЕЦЦА
Гульню 18-га тура чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе мікашэвіцкі «Граніт” правёў на выездзе з «Рудзенскам” і прайграў з лікам 0:2.
Нягледзячы на тое, што нашы землякі не аднойчы былі блізкія да поспеху, удача ўсё ж была на баку гаспадароў. У першай палове Трэпачкін вывеў каманду наперад, а за хвіліну да заканчэння матча пераможную кропку паставіў Плячэсцік.
У суботу, 3 верасня, на стадыёне «Палессе” «Граніт” будзе прымаць футбольны клуб «Баранвічы”. Пачатак гульні ў 18 гадзін. Білеты можна набыць у касах стадыёна з 15.00.