Спорт
НА СТАРЦЕ ДРУГОГА КРУГА
У нядзелю, 7 лютага, адбудуцца першыя матчы другога круга чэмпіянату краіны па міні-футболе.
«Граніт” згуляе дома з чэмпіёнам краіны «ВітЭнам”. У аўторак мікашэвіцкія футбалісты ў паўторным матчы ¼ Кубка Беларусі ўступілі новалукомльскім спартсменам 1:5.
«Базар” у Луніне сустрэнецца з мінскім «Дарожнікам”. Гульню з-за траўм прапусцяць Туміловіч і Рапецкі, а таксама дыскваліфікаваны Луцэвіч.
Пачатак матчаў у 14 гадзін.