Спорт

НА ВЫСОКІМ УЗРОЎНІ

МІНІ-ФУТБОЛ
Урэшце дачакаліся і мікашэвіцкія балельшчыкі перамогі “Граніта” ў чэмпіянаце краіны па міні-футболе.
Калі першая палова сустрэчы ў Мінску з “Ітранзішэн-БГУФК” прайшла ў роўнай барацьбе, то другая цалкам была за “гранітаўцамі”. Алег Міхнюк, Яўген Пашкевіч і Віталь Халімончык “зрабілі” лік 3:0. І толькі з пенальці гаспадары за тры хвіліны да заканчэння матча здолелі адыграць адзін мяч.
У Лунінцы разгортваліся вельмі напружаныя падзеі. Гуляючы супраць адной з мацнейшых каманд краіны – “ВітЭна”, “Базар” прадэманстраваў сапраўдныя байцоўскія якасці. Іх крыху не хапіла ў заключныя хвіліны паядынку, які завяршыўся перамогай гасцей – 7:5.
У лунінчан вызначыліся Максім Наварыч, Міхаіл Санюковіч, Андрэй Скварчэўскі (3). Дарэчы, Андрэй увайшоў у сімвалічную зборную 9-га тура.
У пасляматчавым інтэрв’ю трэнер “ВітЭна” Юрый Поклад высока ацаніў лунінецкую каманду і зазначыў: “Калі ў далейшым “Базар” будзе дэманстраваць такую гульню, упэўнена набіраць ачкі, то яму не складзе цяжкасці трымацца ў вышэйшым дывізіёне”. Трэнер “Базара” Віктар Грыневіч так пракаменціраваў гульню падапечных: “Вельмі стараліся. Я задаволены. Зусім крыху не хапіла ў заканчэнні. Калі б суддзя назначыў пенальці ў вароты гасцей, было б справядліва. Каманда заслугоўвала нічыйнага выніку…”
У наступным туры, 17 лістапада, “Базар” згуляе на выездзе з “Фортэ”, а 18 лістапада ў Мікашэвічах “Граніт” будзе прымаць “БТЭУ-Белкаапсаюз”.

У сувязі са змяніўшыміся тэрмінамі правядзення міжнародных таварыскіх матчаў “Латвія” – “Беларусь”, якія пройдуць у Рызе 22-23 снежня, у календар унесены змяненні, што датычаць паядынкаў 14-15-га тураў.
“Граніт” – “Лідсельмаш” пераносіцца з 22-га на 16 снежня, а “МАПІД” – “Граніт” адбудзецца 30-га.

15-16 снежня стартуе Кубак Беларусі па міні-футболе.
ФУТБОЛ
ПЕРАДАПОШНІ ТУР
На гарадскім стадыёне ў Мар’інай Горцы адбыўся матч чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе з удзелам каманд “Рудзенск” і “Граніт”.
Сёлета “Рудзенск” выступае вельмі сціпла, маючы ў актыве толькі 7 ачкоў, і займае апошні радок у турнірнай табліцы. “Гранітаўцы” ж без праблем абыгралі саперніка на іх полі з лікам 5:0. Вызначыліся Аляксандр Карніцкі, Дзмітрый Ігнаценка (2), Юрый Каралюк і Аляксандр Цішкевіч.
У апошнім туры, 17 лістапада, “Граніт” будзе прымаць яшчэ аднаго з аўтсайдараў – “ДСК-Гомель”.

БАСКЕТБОЛ
ГОНАР БРЭСТЧЫНЫ
У гэтыя дні ў Гродна праходзіць фінал рэспубліканскага першынства па баскетболе сярод каманд устаноў прафтэхнавучання.
Брэсцкую вобласць прадстаўляе зборная сельскагаспадарчага каледжа, якая ў фінале абласных спаборніцтваў упэўнена перамагала. Другое месца заняў Брэсцкі будаўнічы ліцэй, трэцяе – Брэсцкі ліцэй чыгуначнікаў.
Жадаем камандзе на чале з трэнерам Віталем Каташуком поспехаў у рэспубліканскіх спаборніцтвах!
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть