Спорт
НАПЕРАДЗЕ – СПАРТАКІЯДА
У Брэсце адбылося адкрытае першынство горада па боксе.
У ім прынялі ўдзел два прадстаўнікі РФСК “Здароўе” – Іван Брэзін (СШ № 3 г. Лунінца) і Улад Якімаў (Вулькаўская 1 СШ). Абодва юнакі 1995 года нараджэння сталі пераможцамі спаборніцтваў. У цяперашні час яны знаходзяцца на зборах у Брэсце і рыхтуюцца да абласной спартакіяды школьнікаў, якая адбудзецца 4-9 красавіка. Запрашэнне на зборы не было выпадковым: юнакі рыхтуюцца да паступлення ў Брэсцкае вучылішча алімпійскага рэзерву, трэнеры якога даўно заўважылі перспектыўных спартсменаў.