НАШ ІДЭАЛ – СВЕТ БЕЗ ЗБРОІ І НАСІЛЛЯ
Цэнтральны савет ДТСААФ правёў злёт пераможцаў I этапа рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Раўненне на герояў Перамогі!”, прысвечанай 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Лунінеччыну на ім прадстаўлялі старшыня Лунінецка-Ганцавіцкай міжраённай структуры Барыс Гнедзька і кіраўнікі пярвічак: ліцэя прыборабудавання – Рыгор Ерамееў і СШ №2 г. Лунінца – Віктар Вайцяхоўскі.
Урачыстае мерапрыемства пачалося ў Рэспубліканскім доме ДТСААФ і працягнулася ваенна-патрыятычным святам у гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна”. Пераможцы акцыі прынялі ўдзел у злёце міратворцаў “Зорная эстафета міра”, які арганізавала Беларускае аддзяленне Міжнароднага фонда міру. Лепшыя арганізацыйныя структуры ДТСААФ удастоены дыпломаў, усе ўдзельнікі атрымалі памятныя граматы.