Спорт

НАШЫ ПАЧЫНАЮЦЬ І ВЫЙГРАЮЦЬ

Самую буйную перамогу ў сезоне запісаў на свой рахунак “Граніт”.

У Бярозе з мясцовым “Камунальнікам” нашы землякі не пакінулі шанцаў гаспадарам, забіўшы ў іх вароты 12 мячоў і прапусціўшы ў свае толькі адзін. 7 сакавіка “Граніт” будзе прымаць аўтсайдэра – “Нёман” (Бярозаўка).

“Базару” наогул давялося адпачываць: магілёўскі “Палімер” так і не даехаў да Луніна. Такім чынам, тэхнічная перамога прысуджана лунінчанам. Як паведаміў трэнер каманды Віктар Грыневіч, на адной з трэніровак Аляксандр Яромаў атрымаў траўму, таму ў суботу ў Новалукомлі з “ВітЭнам” вароты нашай каманды будзе абараняць Дзмітрый Ячмяновіч.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть