Спорт

НАТХНЁНЫЯ “ЕЎРА-2012”

У гэтыя дні аматары футбола з цікавасцю сочаць за падзеямі, што разгортваюцца на еўрапейскім чэмпіянаце. У мінулую пятніцу многія сталі сведкамі цікавай гульні зборнай Расіі з чэхамі, у якой нашы бліжэйшыя суседзі перамаглі з лікам 4:1. Відаць, і “гранітаўцы”, натхнёныя выніковай гульнёй расіян, успрыялі духам.
У суботу на стадыёне “Палессе” яны прымалі суседа па турнірнай табліцы “Бярозу-2010”. З першых хвілін мікашэвіцкія футбалісты пачалі актыўна атакаваць і дастаўляць непрыемнасці гасцям. Ужо на 3-яй хвіліне першага тайма яны прымусілі варатара праявіць свой галкіперскі талент. А на 8-ай – абарона гасцей “задрыжала”, і Міхаіл Гарнак адкрыў лік у матчы. Пазней двойчы вызначыўся Дзмітрый Філіновіч (на 26-ай і 64-ай хвілінах). Галы ў яго выкананні балельшчыкі ўспрымалі з асаблівым захапленнем, улічваючы, што юнак – карэнны лунінчанін. Пераможную кропку паставіў Дзмітрый Бутрам’еў. 4:0 – упэўненая перамога “гранітаўцаў”.
Наступную гульню “Граніт” правядзе ў Мінску 17 чэрвеня з камандай “СКВІЧ”. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть