Спорт
НЕЧАКАНАСЦЬ ПАЎФІНАЛЬНЫХ РАЗБОРАК
У Мікашэвічах адбыліся паўфіналы чэмпіянату раёна па валейболе.
Стартаваўшая не зусім удала каманда “ЦБУ-119” паступова набірае форму. І хаця яна трапіла ў плэй-оф з чацвёртым вынікам, у паўфінале ў няпростай барацьбе ўзяла верх над “Фемідай” – 3:2. “Граніт”, які таксама дагэтуль не вызначаўся стабільнасцю, на сваёй пляцоўцы перайграў “СВК “Рэдзігераўскі” – 3:0.
У суботу, 6 сакавіка, у Палацы культуры “Граніт” адбудзецца фінал. У барацьбе за трэцяе месца сустрэнуцца “Феміда” і “СВК “Рэдзігераўскі”, а першае і другое разыграюць “ЦБУ-119” і “Граніт”.