Спорт
НЕПРАХОДНАЯ АБАРОНА ГАРНЯКОЎ
Для мікашэвіцкага “Граніта” барацьба за Кубак Беларусі спынілася на ¼ фіналу.
Па суме двух паядынкаў салігорскі “Шахцёр” аказаўся мацнейшы. Нягледзячы на тое, што пасля першага матча салігорцы мелі даволі сур’ёзную перавагу – 2:0, яны не збіраліся ў Пінску гуляць на ўтрыманне ліку. Аб гэтым нагадвалі вострыя атакі на вароты Парэчына з першых хвілін паўторнай гульні. “Граніту” ўдалося стрымаць націск саперніка на працягу ўсяго першага тайма, і нават стварыць некалькі небяспечных сітуацый.