НЕЗАБЫЎНАЕ ВАНДРАВАННЕ!
Спорт

НЕЗАБЫЎНАЕ ВАНДРАВАННЕ!

Нашу каманду запрасілі на міжнародны футбольны турнір у горад-пабрацім Лунінец. І мы паехалі цягніком – 30 гадзін на ўсход.
У зборную з 11 чалавек увайшлі юныя футбалісты з розных груп 1997-99 гадоў нараджэння. Для мяне, як трэнера, было вельмі важна паказаць у Беларусі бездакорную гульню нашых юнакоў. У турніры мы занялі другое месца, прайгралі ў фінальнай гульні гаспадарам – 1:2. Лепшым іграком быў прызнаны Джанік (на здымку падарунак уручае дырэктар СДЮШАР Дзмітрый ДЫРДА), але і астатнія былі задаволены паказаным вынікам.  
Для ўсіх юнакоў, а таксама для дарослых, што іх су-праваджалі, спартыўны поспех не быў самым важным. Нас вельмі здзівіла гасціннасць! Кожны дзень для нас была падрыхтавана цудоўная праграма: наведванне міжнароднага хакейнага турніра, матча нацыянальнага чэмпіянату краіны, пікнік, катанне на каньках, канцэрт у музычнай школе, дыскатэка і шмат іншага. Усё гэта пакінула самыя незабыўныя ўражанні.
Здаецца, самым важным для нашых ігракоў стала знаёмства і ўвага лунінецкіх дзяўчынак. Аднак, аб гэтым няхай яны расказваюць самі…
Мне шмат даводзіцца бываць з дзецьмі на спаборніцтвах у розных краінах. Але такія выдатныя паездкі – рэдкасць: усё проста і без праблем. У сем’ях, дзе жылі нашы дзеці, панавала ўвага, гасціннасць і шчырасць. Ад юнакоў мы чулі толькі станоўчыя водгукі. Зносіны, як паміж падлеткамі, так і паміж дарослымі, выклікалі задавальненне.
Паміж нашымі футбалістамі і іх равеснікамі ў Лунін-цы завязалася сапраўднае сяброўства. Так, яны дамовіліся, што кожны тыдзень будуць мець зносіны па «скайпу”.
Я вельмі ўдзячны ўсім, хто дапамог у ажыццяўленні нашага вандравання, у тым ліку – старшыні таварыства гарадоў-пабрацімаў Шэнефельда Хайке Мітэльбергер і старшыні спартыўнага таварыства «Blau-wеiS-96-Schenefeld” Марге Гецьенс. Падчас афіцыйнага візіту нас прымалі кіраўнікі Лунінецкага раёна Васіль Агіевіч і Віталь Адзішчаў. Дзякуючы ім, мы шмат даведаліся аб рэгіёне. Гэта сустрэча па-цвердзіла двухбаковую зацікаўленасць у далейшым партнёрстве. Мы з радасцю чакаем візіту ў адказ, які адбудзецца ў жніўні. Лунінецкая каманда запрошана на ўдзел у 24-гадзінным прабегу. На наступны год чакаем лунінчан на міжнародны футбольны турнір.
Дзякуй усім за цудоўную, незабыўную паездку!
Кой КЛОЗЭ, трэнер нямецкай каманды.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть