Спорт

НОВЫ СТАТУС

Па выніках атэстацыйнай камісіі Лунінецкай ДЮСШ рашэннем аблвыканкама прысвоены новы статус. Цяпер яна – спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы.
Гэта абумоўлена тым, што выпускнікі школы прымалі ўдзел у Алімпійскіх гульнях і паказвалі высокія вынікі на міжнародным узроўні. Сярод іх – удзельніца трох алімпіяд Ірына Хлюстава, якая зараз жыве і трэніруецца ў Віцебску, і брэстаўчанка Анастасія Шуляк.
Такі статус захаваецца за школай на працягу пяці год. А там, глядзіш, іншыя “зоркі” падрастуць. Але на думку дырэктара спартыўнай школы Валерыя Жукоўскага, умовы для трэніровак пакуль не адпавядаюць высокаму званню. Хаця рамонт у спартыўнай зале вядзецца, але на такім пакрыцці нельга будзе бегаць у шыпоўках. Ды і з інвентаром ёсць праблемы. Радуе, канешне, стадыён, але сінтэтычныя дарожкі – гэта не ўсё, каб шліфаваць спартыўнае майстэрства. Няма тут ям для скачкоў у вышыню і з шастом, няма бар’ераў і стартавых калодак і многага іншага. Вось калі б не толькі поле і трыбуны адпавядалі еўрапейскаму ўзроўню, але і “начынне”, можна было б запрашаць на зборы нацыянальную каманду. Стадыён мог бы прынесці прыбытак у бюджэт, а юныя спартсмены павучыцца ў майстроў…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть