Спорт

ПА-СУСЕДСКУ – МІРАМ

ФУТБОЛ
Адразу два матчы з паметкай “суперхіт” прайшлі ў мінулую нядзелю ў спарткомплексе “Дынама”. У абодвух перамаглі гаспадары – “Дарожнік” і “МАПІД”. А вось галоўная сенсацыя зафіксавана ў Лідзе, дзе чэмпіён, які лідзіраваў да перапынку 2:0, уступіў землякам з Бярозаўкі – 2:5.
Што датычыць нашых каманд, то яны сустрэліся ў Мікашэвічах. Першая палова сустрэчы прайшла пры перавазе лунінчан. Аднак пасля перапынку мікашэвіцкія футбалісты актывізаваліся і выйшлі наперад – 5:2. І ўсё ж, апошнія хвіліны сустрэчы засталіся за “Базарам”, які здолеў адыграць тры мячы. Такім чынам, 5:5 – канчатковы вынік матча.
У “гранітаўцаў” вызначыліся Алег Міхнюк, Міхаіл Шабан, Віталь Халімончык (3), у “Базара” – Міхаіл Санюковіч, Віктар Шуста (2), Уладзімір Сазонаў (2).
У наступным туры ў суботу, 10 лістапада, “Граніт” згуляе на выездзе з “Ітранзішэн- БГУФК”, а ў нядзелю, 12 лістапада, “Базар” будзе прымаць “ВітЭН”.

МІНІ-ФУТБОЛ
ШОСТЫ РАДОК – ЗА “ГРАНІТАЎЦАМІ”
Да заканчэння чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе застаюцца толькі два туры. І здаецца, для мікашэвіцкай каманды яны не стануць вырашальнымі. Ад 4-5 месца яе аддзяляюць 5 ачкоў, а ад праследавальніка “Ведрыча-97” адарваліся на 6.
Калі б дамашнюю гульню з “Гарадзеяй” выігралі, то можна было б пазмагацца за больш высокае месца, ці нават за выхад у вышэйшую лігу. Тым больш, на наступны год плануецца, што адразу тры каманды папоўняць элітны дывізіён. Але ж, “Гарадзею”, якая зараз знаходзіцца на другім радку, абыграць не атрымалася. У выніку роўнай гульні зафіксаваны такі ж вынік – 0:0.
У суботу, 10 лістапада, “Граніт” згуляе на выездзе з “Рудзенскам”.
КЁКУСІНКАЙ КАРАТЭ
УЗНАГАРОДЫ АБЛАСНОГА ЎЗРОЎНЮ
У Пінску адбыліся першынство і чэмпіянат Брэсцкай вобласці па кёкусінкай каратэ.
У спаборніцтвах ва ўзроставай групе 16-17 год прымалі ўдзел і два лунінчаніны. Артур Рудзьман заняў другое месца ў вагавай катэгорыі да 65 кілаграмаў, а Дзмітрый Бескупеня стаў бронзавым прызёрам у вагавай катэгорыі звыш 70 кілаграмаў.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть