Спорт

ПАДРЫХТОЎКА ДА НОВАГА СЕЗОНА

Мікашэвіцкі «Граніт” працягвае ўмацовацца новымі ігракамі.
Іх надзейнасць правяраецца ў спарынгах, якія штотыднёва праводзяць «гранітаўцы”. У мінулыя выхадныя ў футбольным манежы ў сталіцы яны сустракаліся з дэбютантам першай лігі «Рудэнскам” і ўступілі 0:1. Рады мікашэвіцкай дружыны папоўніў абаронца Іван Пятручык з «Баранавіч”. Вядуцца перамовы з двума ігракамі, якія летась выступалі за бабруйскую «Белшыну”, – Алегам Протчанка і Аляксандрам Міхнаўцом.
24 лютага на стадыёне «Палессе” адбыўся спарынгавы матч з удзелам каманд «Граніт” і «Слуцкцукар”, у якім перамаглі нашы землякі з лікам 3:0.
27 лютага, у суботу, у футбольным манежы «гранітаўцы” памерацца сіламі з салігорскім «Шахцёрам”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть