Спорт

ПАДВОДНЫЯ КАМЯНІ “РАКЕТЫ”

У нумары №11 за 11.02. 2011 г. змешчаны адказ дырэктара аўташколы ДТСААФ Пятра Рудовіча на пытанне чытачоў «ЛН”, чаму юнацкая мотабольная каманда «Ракета” не выступала летась у першынстве краіны. Ён сцвярджае, што каманда не была гатова. Гэта няпраўда. Пасля пераможнага сезона 2009-га ігракі з яшчэ большым энтузіязмам сталі рыхтавацца да новага. Калі дазваляла надвор’е, трэніраваліся на мотадроме, потым перайшлі ў залу. З сакавіка 2010-га ўзнавілі трэніроўкі на мотадроме ў Луніне. Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы да першынства аказваў ігрок пінскай каманды «Юнацтва” Аляксандр Лужанін. У чэрвені ўсе ігракі набралі неабходную форму. Аляксей Комар і Андрэй Сысаў планавалі трыумфальна закончыць выступленне ў юнацкіх спаборніцтвах. А з такімі спатрсменамі як Уладзімір Пауліч, Андрэй Пятровіч, Дзмітрый Марза, Павел Казярскі і Іван Дашкевіч можна смела разлічваць на перамогі да 2012 года.

Але сітуацыя павярнулася ў іншы бок. Паміж мной і дырэктарам аўташколы ДТСААФ узнікла непаразуменне, і я вымушаны быў звольніцца з 1 ліпеня. На трэнерскую пасаду ўзялі чалавека, які далёкі ад мотаболу. У аўташколе разлічвалі на дапамогу Мікалая Бойкі, але з-за напружанага графіку выступлення каманды «Лунінец спартсмен не мог прымаць удзел у трэніровачным працэсе «Ракеты”. Пётр Іванавіч не знайшоў агульнай мовы з маладымі мотабалістамі і прапанаваў ім здаць форму…

Аляксандр ПАЎЛЮКАВЕЦ, былы трэнер каманды «Ракета”.

 

Валейбол

ЛІДАРЫ ЗАПІСАЛІ ПА ДЗВЕ ПЕРАМОГІ

Урачыстае адкрыццё чэмпіянату раёна па валейболе адбылося ў спартыўнай зале політэхнічнага каледжа.

Удзельнікаў спаборніцтваў вітаў дырэктар РФСК «Здароўе” Ігар Гапон. Ён жа ўручыў узнагароды пераможцы і прызёрам жаночага першынства – камандам «Граніт”, «Рафінад” і «Політэхнічны каледж”. Ганаровае права падняць флаг спаборніцтваў даручылі Леаніду Дубовіку – капітану каманды «Граніт”, якая стала пераможцай мінулагодняга чэмпінату. Галоўны суддзя спаборніцтваў Аляксандр Мірановіч расказаў аб змяненнях у палажэнні і пазнаёміў з календаром спаборніцтваў на бліжэйшыя дні.

У першым матчы сустрэліся каманды «Спецжалезабетон” і «Вікторыя” (Міжлессе) – 3:0. Гэта пакуль першая перамога мікашэвіцкіх валейбалістаў. Адна перамога ў скарбонцы «Лясгаса”, які ўзяў верх над «СВК «Дварэцкі” – 3:1. Каманды, якія апошнія некалькі год выходзяць у фінальную частку спаборніцтваў, – «Феміда”, «Граніт”, «Беларусбанк” і «Рэдзігерава” – запісалі на свой рахунак па дзве перамогі. Пакуль не маюць ачкоў «Політэхнічны каледж”, «РАУС”, «Вікторыя” і «СВК «Дварэцкі”. Чэмпіянат працягваецца.

 

Міні-футбол

ФІНАЛЬНЫЯ РАЗБОРКІ

Турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў фінішаваў у мінулую нядзелю.

 У паўфінальных паядынках «Райвыкнкам” перайграў «БЧ” з лікам 6:3, а «РАУС” (Мікашэвічы) згуляў унічыю – 5:5 з «Інформ-прагулкай” і ўступіў па пенальці 3:4.

Лёс бронзы таксама вызначыла серыя пасляматчавых пенальці, бо асноўны час сустрэчы мікашэвіцкіх праваахоўнікаў з чыгуначнікамі завяршыўся нічыйным вынікам – 5:5. У рэалізацыі 9-метровых дакладней былі футбалісты «БЧ” – 4:1.

Трапіўшы ў фінал, камандзе «Райвыканкама” складана было разлічваць на поспех у саперніцтве з маладымі футбалістамі «ІП”, якія ўзялі верх 5:1 і заваявалі пераходны кубак.

Узнагароджваючы пераможцаў, начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызме Аляксандр Рамановіч павіншаваў усе каманды за ўдзел у спаборніцтвах, уручыў кубкі самаму маладому іграку Уладзіславу Бірукевічу, самаму сталаму – Васілю Велясюку. Лепшым варатаром турніра названы Аляксандр Калюціч, нападаючы Дзмітрый Філіновіч і абаронца Яўген Марозаў 

 

БОЙ ВІЦЭ-ЧЭМПІЁНУ

У панядзелак «Базар” і «Граніт” правялі дамашнія матчы 17-га тура чэмпіянату краіны па міні-футболе.

«Базар” прымаў віцэ-чэмпіёна краіны сталічны «Дарожнік”. З першых хвілін, стала відавочна, што лунінецкія футбалісты дарыць ачкі не збіраюцца. На працягу ўсяго матча барацьба была роўная. Надзейна гуляў новы варатар каманды Вячаслаў Быкоўскі. Толькі на 7-й хвіліне другога тайма, скарыстаўшыся памылкай абаронцаў, госці адкрылі лік. Гаспадары актыўна атакавалі, але мяч не ішоў у вароты. Галявыя моманты не выкарысталі Сашнянін і Юрцэвіч. За 4 хвіліны да заканчэння матча апошняга збілі ў штрафной гасцей, але суддзя не заўважыў парушэння. Кінуўшы ў нападзенне ўсе сілы, замянілі варатара на пятага палявога іграка. Гэтым за некалькі секунд да фінальнай сірэны скарысталіся мінчане, якія перамаглі з лікам 2:0.

Нягледзячы на паражэнне, гульня пакінула прыемнае ўражанне. «Базар” не збіраецца мірыцца з турнірным становішчам і прыкладзе ўсе намаганні, каб застацца ў вышэйшай лізе.

Калі лунінчане на роўных змагаліся з адным з лідэраў чэмпіянату, то «Граніт” не змог прадэманстраваць годнай гульні з нядаўнім суседам па турнірнай табліцы – «Лідсельмашам”. Першы тайм закончыўся з сумным лікам 0:4. На 30 хвіліне Шылоўскі адыграў адзін мяч. На апошняй хвіліне двойчы паразіў вароты Ярмоліч. Аднак гэтага не хапіла для перамогі. Канчатковы лік гульні – 3:5.

ХХХ

У першай лізе ў групе «Захад” «Граніт-2” гуляў у гасцях са «Столінам” і ўзяў верх з лікам 4:3. У нядзелю, 20 лютага, «Граніт-2” правядзе дамашні матч з баранавіцкім «Гаспадаром”. Пачатак у 14 гадзін.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть