ПАКЛІКАЛА ЛЫЖНЯ
У рамках круглагадовай спартакіяды аддзялення
чыгункі ў Баранавічах адбыліся спаборніцтвы па лыжных гонках сярод аматараў
зімовых відаў спорту.
Аляксандр МАТОР, старшыня прафкама лакаматыўнага
дэпо Лунінец.
Лёгкая атлетыка
У ЦЕСНАЙ ДРУЖБЕ СА СПОРТАМ
застаецца наша зямлячка Алена ЧАРНАВОКАЯ.
Два гады таму яна закончыла Брэсцкі дзяржаўны
ўніверсітэт, а днямі была назначана дырэктарам спартыўнага клуба Брэсцкага
дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Алена з дзяцінства займалася лёгкай
атлетыкай, тэнісам, валейболам, таму ёй не саставіць складанасці прапагандаваць
здаровы лад жыцця сярод моладзі, прыахвочваючы юнакоў і дзяўчат да заняткаў
фізкультурай і спортам.
У Мінску ў актавай зале Беларускага ўніверсітэта фізічнай
культуры адбылася VI справаздачна-выбарчая канферэнцыя Беларускай федэрацыі
лёгкай атлетыкі.
Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі: Памочнік Прэзідэнта
краіны па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіццю турызма Ігар Заічкаў,
міністр спорту і турызма Алег Качан, генеральны сакратар НАК Беларусі Георгій
Катулін.
У рамках канферэнцыі адбылася цырымонія ўзнагароджвання.
За ўклад і развіццё лёгкай атлетыкі ў Лунінцы і Брэсцкай вобласці Падзякай
адзначаны Валерый Жукоўскі, які ўваходзіў у склад дэлегатаў Брэстчыны.
З БРОНЗАВЫМІ ЎЗНАГАРОДАМІ
Спабоніцтвы Кубка Беларусі сабралі ў Гомелі лепшых
лёгкаатлетаў краіны, у іх ліку тых, хто разлічвае заваяваць пуцёўку на
чэмпіянат свету ў памяшканнях, які адбудзецца 9-11 сакавіка ў Стамбуле
(Турцыя).
У бегу на 400 метраў наша зямлячка Ірына Хлюстава
паказала трэці вынік у бегу на 400 метраў – 54,30 секунд. Бронзавую ўзнагароду
атрымалі яшчэ двое былых выхаванцаў Лунінецкай СДЮШАР – Таццяна Нагорная
(трайны скачок – 12 метраў 79 сантыметраў) і Дзмітрый Гашчук (скачкі з шастом –
5 метраў).
Стральба
ЛІДАРЫ НЕ ЗДАЮЦЬ ПАЗІЦЫІ
У ціры СШ №2 адбыліся спаборніцтвы па стральбе з
пнеўматчнай вінтоўкі ў рамках месячніка ваенна-патрыятычнага выхавання,
прысвечанага Дню Абаронцаў Айчыны і 85-годдзя заснавання ДТСААФ.
У камандным першынстве з мінімальнай перавагай перамаглі
гаспадары. Другое месца занялі ліцэісты, трэцяе – вучні Сінкевіцкай СШ.
У асабістым заліку ў прызавую тройку ўвашлі толькі
прадстаўнікі названых навучальных устаноў. У стральбе, седзячы з апорай аб
стол, лепшы вынік паказаў Уладзіслаў Бунас (СШ №2), серабро – у Паўла Шарыкала
(ліцэй), бронза – у Паўла Піцухі (Сінкевіцкая СШ).
У практыкаванні ВП-2 (стоячы) не было роўных Уладзіславу
Клеўжыцу (Сінкевіцкая СШ). Другое месца заняў Сяргей Лукашэвіч (СШ №2), трэцяе
– Станіслаў Чэркас (ліцэй).
Пераможцам у практыкаванні ВП-3 (з калена) стаў ліцэіст
Уладзіслаў Гардзіевіч. Прызёрамі таксама сталі Аляксандр Чарнавокі (Сінкевіцкая
СШ) і Віктар Арэхва (СШ №2).
Пераможцы і прызёры атрымалі падарункі ад раённай
арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, міжраённай
арганізацыйнай структуры ДТСААФ і райкама БРСМ.
Міні-футбол
СТАРТАВЫЯ ПАЯДЫНКІ
Сёлета барацьбу за кубак у «афганскім» турніры па
міні-футболе павядуць 13 каманд.
Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбылося ў
сельскагаспадарчым каледжы. Удзельнікаў віталі дырэктар РФСК «Здароўе” Ігар
Гапон і старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў
Афганістане” Аляксандр Жуланаў.
У стартавых паядынках былі паказаны наступныя вынікі:
«Гудкі” – «Прафтэхкаледж” (4:5), «Гудкі” – «Ветэраны” (5:3), «Гудкі” – «Следчы
камітэт” (3:5), «Інформ-прагулка” – «Лунін” (7:5), «Інформ-прагулка” – «Вулька
1” (7:2), «Любань” – «СДЮШАР-«Базар” (9:10), «Любань” – «РАУС (Мікашэвічы)”
(6:3), «Прафтэхкаледж” – «Лунін” (1:17), «Сельскагаспадарчы каледж” – «Вулька
2” (11:8), «Сельскагаспадарчы каледж” – «СДЮШАР-«Базар” (5:6), «Вулька 2” –
«Палессеэлектрамаш” (2:20), «Вулька 1” – «Следчы камітэт” (5:3).
Такім чынам, пакуль лідзіруюць «СДЮШАР-«Базар” і
«Інформ-прагулка”, якія маюць у сваім актыве па дзве перамогі. Аднак асноўная
барацьба наперадзе.
Аматары спорту змогуць падтрымаць каманды ў суботу і нядзелю
з 10 гадзін у спартыўнай зале сельскагаспадарчага каледжа.