Спорт

ПАСТУПОВАЕ ЎЗЫХОДЖАННЕ

Любанскім спартсменам, якія два гады запар станавіліся пераможцамі раённай спартакіяды школьнікаў па валейболе, давялося развітацца з кубкам…
У фінальны раунд спаборніцтваў, які праводзіўся ў спартыўных залах лунінецкіх СШ №2 і №4, трапілі восем мацнейшых каманд.
У 1/4 фіналу былі за-фіксаваны наступныя вынікі: Любанская СШ – ліцэй (0:2), мікашэвіцкая СШ №2 – Дварэцкая СШ (1:2), Рэдзігераўская СШ – мікашэвіцкая СШ №1 (2:0), Вялуцкая СШ – Багданаў-ская СШ (0:2).
У паўфінале ліцэісты перамаглі равеснікаў з Дварца (2:0), а рэдзігераўскія школьнікі ўзялі верх над багданаўскімі (2:1). 
У барацьбе за трэцяе месца валейбалісты з Дварца пад кіраўніцтвам Івана Коваля перамаглі юнакоў з Багданаўкі і ўпершыню за апошняе дзесяцігоддзе ўварваліся ў тройку прызёраў. У напружаным паядынку за першае месца рэдзігераўскія школьнікі, якіх трэніруе Іван Рахацэвіч, узялі верх над ліцэістамі (трэнер Віктар Казун). Да сваёй перамогі вясковыя валейба-лісты ішлі паступова. Два гады таму яны сталі бронзавымі прызёрамі, летась – сярэбранымі. І вось доўгачаканая перамога. Лепшым іграком турніра стаў Павел Рахацэвіч, які ўзнагароджаны памятным падарункам ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть