Спорт

ПЕРАМОЖНЫ АКОРД

У адзінаццаты раз прадстаўнікі абласной “вертыкалі” сабраліся памерацца сіламі ў спартыўных спаборніцтвах. На гэты раз месцам правядзення спартакіяды стала Маларыта.
На працягу двух дзён было “спякотна” на спартыўных аб’ектах. Асаблівыя спадзяванні ўскладаліся на міні-футбольную каманду, якая паспяхова пераадолела складаны бар’ер адборачнага тура. У галоўным фінале лунінчанам супрацьстаяла зборная гаспадароў. І, нягледзячы на тое, што дома сцены дапамагаюць, нашы землякі здолелі прадэманстраваць волю да перамогі і выйграць з лікам 3:1. Віншуем з заваяваннем першага месца Васіля Агіевіча, Сяргея Бойку, Юрыя Мартынкоўскага, Аляксандра Рамановіча, Барыса Веляскевіча, Аляксандра Беразюка, Яўгена Марозава і Віктара Пауліча. У тэнісных баталіях не было роўных зладжанаму дуэту ў складзе Андрэя Лукашэвіча і Таццяны Коваль.
У агульнакамандным першынстве каманда Лунінецкага раёна ўступіла толькі прадстаўнікам аблвыканкама і заняла другое месца. У гэтым важную ролю адыграла ўдалае выступленне ў шахматах, шашках, стральбе, велаэстафеце і плаванні. Кубак, медалі і падарункі ад прадстаўніцтва Нацыянальнага Алімпійскага камітэта цяпер папоўняць спартыўную скарбонку мясцовай “вертыкалі”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть