Спорт

ПЕРШАЕ ПАРАЖЭННЕ НА “ПАЛЕССІ”

Выпрабаванне спякотай “Граніт” і яго сапернікі ўжо трымалі на новым стадыёне “Палессе”, называючы сінтэтычнае пакрыццё “смажня” і “лазня”. У гульні з “Нафтанам”, якая адбылася ў мінулую суботу, давялося зведаць “смак” ліўневай непагадзі.

Умовы не самыя лёгкія: з-за дажджу абмяжоўвалася бачнасць, а мокры мяч не заўсёды ляцеў у патрэбным напрамку. Нечакана, здавалася б, у зусім радавым эпізодзе абаронца “гранітаўцаў” Валерый Тарасенка атрымаў траўму і вымушаны быў пакінуць поле. Гэта не лепшым чынам адбілася на далейшай гульні нашых землякоў. У другой палове сустрэчы яны сталі прытрымлівацца абараняльнай тактыкі, тым самым прадаставіўшы шанц сапернікам гуляць больш камбінацыйна і вынікова. На 59-ай і 77-ай хвілінах іх атакі завяршыліся галамі. 0:2 – першае паражэнне “Граніта” на лунінецкім стадыёне.

У 13-ым, апошнім туры першага круга, 11 ліпеня “Граніт” згуляе на выездзе з салігорскім “Шахцёрам”.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть