Спорт

ПЕРШАЯ ПЕРАМОГА Ў СЕЗОНЕ

МІНІ-ФУТБОЛ
Віктар Грыневіч у пасляматчавым інтэрв’ю папярэдняга тура, дзе «Базар” прайграў «Барысаву-900”, запэўніў, што наступную гульню лунінчане абавязкова выйграюць.
Нехта скептычна ацаніў такое выказванне, але трэнер верыў у сваю каманду, а яна аддзячыла выніковай дамашняй гульнёй. У нядзелю «Базар” прымаў даволі вядомага саперніка «Дынама-БНТУ”. І хто б мог падумаць, што пасля чатырох запар паражэнняў, лунінчане пачнуць так актыўна дзейнічаць з першых хвілін. Аднак, мяч упарта не ішоў у вароты. І толькі на перадапошняй хвіліне першага тайма «Базар” здолеў рэалізаваць сваю тэрытарыяльную перавагу. Зрабіў гэта новы галкіпер каманды – Юрый Рузін. На пад’ёме пачалася другая палова сустрэчы. Зладжанасць і баявы настрой прывялі да яшчэ трох забітых мячоў у выкананні Віктара Юрагі, Дзмітрыя Троцкага і Віктара Шусты. Госці змаглі адказаць толькі двума галамі. У выніку, першая перамога – 4:2, і тры ачкі – у скарбонцы каманды.
А вось «Граніт” на сваёй пляцоўцы пацярпеў паражэнне ад «Нёмана” з Бярозаўкі. Як бачна, у каманды пакуль не ўсё ладзіцца. Прапусціўшы ў першым тайме два мячы, у другім – так і не змаглі пераламіць ход гульні. Адзінае, што зрабілі, – скарацілі адставанне да мінімуму. На 31-ай хвіліне мяч у вароты гасцей забіў гуляючы трэнер Аляксей Шаўчэнка.
У чарговым туры, у суботу, 13 кастрычніка «Базар” правядзе сустрэчу на выездзе з «Рудакова”, а «Граніт” у нядзелю – з «ВітЭнам”.
ЗАХОДНЯЯ ЛІГА
Сёння, 12 кастрычніка, на лядовай арэне «Алімп” адбудзецца стартавы матч чэмпіянату Заходняй лігі Брэсцкай вобласці па хакеі сярод аматарскіх калектываў. Сустракаюцца каманды «Лунінец” і «Столін”. Пачатак у 19 гадзін. Цана білета 2000 рублёў.
ФУТБОЛ
ЛЁС МАТЧА – АДНА ПАМЫЛКА
У тым, што гульня «Граніта” са сталічнай камандай «СКВІЧ” будзе нялёгкай, ніхто не сумняваўся. А вось такога хуткага гола, мала хто чакаў.
Як толькі судзейскі свісток абвесціў аб пачатку першага тайма, над стадыёнам пачулася: «адразу ў атаку”, «не спаць”, «будзьце ўважлівымі”. Гэтыя ўказанні, відаць, пачулі толькі мінчане, якія не страцілі шанц скарыстацца памылкай капітана «гранітаўцаў” Андрэя Бахно. У зоне сваёй штрафной пляцоўкі, ён няўважліва абышоўся з мячом, зачапіўся і ўпаў. І тут побач аказаўся нападаючы «СКВІЧа” Максім Валадзько, які і адкрыў лік у матчы. Мікашэвіцкія футбалісты хутка актывізаваліся, але іх атакі так і не прынеслі выніку. Надзейна згуляла абарона мінчан. А вось не зусім упэўненая гульня галкіпера «гранітаўцаў” на выхадзе з варот на 19 хвіліне магла каштаваць яшчэ аднаго прапушчанага мяча. Абышлося.
Такім чынам, 0:1 – паражэнне «Граніта”.
У суботу, 13 кастрычніка «Граніт” згуляе на выездзе са «Смаргонню”.
Показать больше

Похожие статьи

Спорт

ПЕРШАЯ ПЕРАМОГА Ў СЕЗОНЕ

Здаецца, пінскі стадыён “Хваля” не шчаслівы для нашага “Граніта”, які правёўшы на на ім чатыры гульні, усе прайграў. І вось першы матч на выездзе – і адразу перамога.

У Магілёве мікашэвіцкія футбалісты гулялі з мясцовым “Дняпром”, які нядрэнна стартаваў і ўжо запісаў у свой актыў дзве перамогі. А вось дружына братоў Бахно аказалася ім не “па зубах”. Героем дня стаў паўабаронца “гранітаўцаў” літовец Дарыус Міцейка, які забіў два галы. 2:1 – заслужаная перамога “Граніта”.

У чарговым туры, у суботу, 2 мая, “Граніт” будзе прымаць ФК “Мінск”, а ў сераду, 6 мая, згуляе на выездзе са “Смаргонню”.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть