Спорт

ПОСПЕХ – У ЗЛАДЖАНАСЦІ ДЗЕЯННЯЎ

Валейбол

У напружаным рытме праходзілі фінальныя спаборніцтвы па валейболе ў дзяўчат у праграме раённай спартакіяды школьнікаў.

У барацьбе за чэмпіёнскі тытул сустрэліся дзве мацнейшыя каманды – Любанскай (трэнер Міхаіл Капліч) і Лахвенскай СШ (Павел Кузьміч). Нягледзячы на ўпартае супрацьстаянне, дзяўчаты з Любані ўзялі верх – 2:1. У спрчцы за трэцяе месца здзівілі валейбалісткі з Язвінак, якія абыгралі равесніц з лунінецкай СШ №2 – 2:0. Шэсць год не траплялі ў фінал прадстаўніцы Рэдзігераўскай СШ, таму пятае месца можна лічыць паспяховым выступленнем. На шостым – замацаваліся школьніцы Вялікачучавіцкай СШ.

Лепшай спартсменкай спаборніцтваў названа Ганна Багук з Любані. Усе пераможцы і прызёры атрымалі прызы ад аддзела па справах моладзі райвыканкама і райкама БРСМ.

У суботу, 11 снежня, адбудзецца фінал набазе лунінецкай СШ №4 і прафтэхкаледжа з удзелам каманд юнакоў. За чэмпіёнскі тытул павядуць барацьбу валейбалісты мікашэвіцкай СШ №1, Вялікачучавіцкай, Любанскай, Рэдзігераўскай, Багданаўскай СШ і ліцэя.

 

Більярд

УЗРОВЕНЬ РАСЦЕ

Другі год запар чэмпіянат раёна па більярдзе праходзіць у клубе «Рускі більярд”. На гэты раз на спаборніцтвы заявіліся 21 чалавек. Удзельнікаў павітаў начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызму Аляксандр Рамановіч і гаспадар клуба Леанід Чырэц.

Галоўны суддзя спаборніцтваў Андрэй Лукашэвіч нагадаў правілы «Свабоднай піраміды”, пасля чаго пачалася жараб’ёўка. Да глубокай ночы працягваліся гульні за выхад у фінал. Шчасліўчыкамі сталі восем більярдзістаў, якія ў нядзелю разыгралі прызавы фонд. У лік мацнейшых увайшлі Аляксандр Матвіец, Аляксей Ярмушэвіч, Міхаіл Вярэніч, Сяргей Некрашэвіч, Сяргей Кудзін. Пераможца і ўладальнікам кубка стаў супрацоўнік РАНС Дзмітрый Цітовіч. Другое месца заняў Аляксей Капліч, трэцяе – Андрэй Курак.

 

Міні-футбол

У ЧАКАННІ ПЕРАМОГІ

Чарговы тур чэмпіянату краіны па міні-футболе не прынёс нашым камандам ачкоў.

«Базар” дома сустракаўся са сталічным клубам «Ітранзішэн-БГУФК”. Першая атака лунінчан магла прынесці поспех, але ў сантыметрах мяч праляцей вышэй варот. Расчараванне адбілася на дзеяннях нашых ігракоў і госці літаральна тут жа адказалі голам.

На перапынак каманды пайшлі пры ліку 2:5. На першай хвіліне другога тайма здолелі скарціць перавагу сапернікаў да двух мячоў. Падалося, што сітуацыя не безнадзейная. Аднак тут жа сталі рабіць шмат памылак у абароне, ды і на завяршаючай стадыі дзейнічалі не дакладна. У выніку – чарговае паражэнне 6:11.

– Першы гол, як і апошні, былі самымі крыўднымі – расказаў галкіпер «Базара” Дзмітрый Ячмяновіч пасля гульні. – Не ўсё атрымліваецца, як хочацца. Адчуваецца недахоп некалькіх ігракоў, якія па той ці іншай прычыне зараз не выступаюць за каманду. Гэта Луцэвіч, Туміловіч, Сцяпашкін. Між тым, каманда настроена па-баявому і будзем змагацца да апошняга матча чэмпіянату.

Мікашэвіцкі «Граніт” гуляў на выездзе ў Гомелі. Нягледзячы на тое, што не стаў мяняць тактыку і гуляў у прывычнай атакуючай манеры, поспеху гэта не прынесла. Адкрыўшы лік у матчы, замацаваць перавагу не ўдалося. 1:6 – паражэнне мікашэвіцкіх футбалістаў.

У 14-ым туры, 18 снежня «Базар” правядзе гульню на выедзе з «Рэчыцай”, а 19 снежня, у нядзелю, «Граніт” будзе прымаць сталічны «Дарожнік”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть