Спорт

ПЯТЫ ГОД ЗАПАР

СПАРТАКІЯДА
пераможцай у раённай спартакіядзе школьнікаў па шахматах стала каманда Лахвенскай СШ, якую трэніруе Канстанцін Піліпцэвіч.
Фінал, што праходзіў у лунінецкай СШ №2, быў вельмі інтрыгуючым. Пасля першых трох тураў лідарства захапілі вучні лунінецкай СШ №1. Але паступова шахматысты з Лахвы – Мікалай Меляшкевіч, Яўген Турчыновіч і Вікторыя Кірыковіч – сталі гуляць больш упэўнена і набралі 10 ачкоў з 15-ці. Другое месца ў гаспадароў, якія “шахматную школу” праходзяць у Мікалая Гаўрылюка. Трэцяе месца занялі вучні Лунінскай СШ (трэнер Аляксандр Гарагляд).
Усяго на 0,5 ачка ад прызавой тройкі адсталі юныя шахматысты з лунінецкай СШ №1. На пятым-шостым радках адпаведна размясціліся гімназія і Сінкевіцкая СШ. Абсалютна лепшыя вынікі ў спаборніцтвах паказалі Васіль Хілюк (СШ №2 г. Лунінца) і Вікторыя Кірыковіч з Лахвы, якія набралі па 5 ачкоў з 5 магчымых.
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны падарункамі ад РФСК “Здароўе”.
МІНІ-ФУТБОЛ
ВЫЗНАЧЫЛІСЯ ПАЎФІНАЛІСТЫ
Набліжаецца да завяршэння “афганскі” турнір па міні-футболе.
Вызначылася чацвёрка паўфіналістаў. У фінале, які адбудзецца ў бліжэйшую суботу ў спартыўнай зале СДЮШАР, аспрэчваць тытул чэмпіёна будуць пераможцы пар “Следчы камітэт” – “Лунін”, “Палессеэлектрамаш” – “ІП”.
ВАЛЕЙБОЛ
ЧАЦВЁРКА ЛЕПШЫХ ПРАХОДЗІЦЬ У ПЛЭЙ-ОФ
Чатыры туры чэмпіянату раёна па валейболе без паражэнняў правялі “Феміда”, “Граніт” і “Рэдзігерава”.
“Беларусбанк” з двума паражэннямі таксама прэтэндуе на выхад у плэй-оф. У апошнім матчы “банкіры” ўступілі “Фе-мідзе” ў гульні з пяці партый. Інтрыга захоўвалася на працягу 2 гадзін, але “служыцелям закону” пашанцавала больш.
У суботу, 23 лютага ў політэхнічным каледжы сустракаюцца “Рэдзігерава” – “Граніт”, “ДПТК СВ” – “Лахва”, “Дварэц” – “Феміда”, “Чучавічы” – “Беларусбанк”.
У нядзелю, 24 лютага ў СДЮШАР згуляюць “Рэдзігерава” – “Беларусбанк”, “Граніт” – “Феміда”, “Чучавічы” – “Лахва”, “Дварэц” – “ДПТК СВ”.
Пачатак гульняў з 10.00.
ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА
ТУРНІР ПАМЯЦІ БАКЛАНАВА
у Баранавічах сабраў юных лёгкаатлетаў з Пружан, Івацэвіч, Ваўкавыска, Навагрудка і Лунінца.
На вышыні былі гаспадары, якія маюць магчымасць трэніравацца ў скачковых відах спорту і спрынтарскім бегу на працягу ўсяго зімовага сезона, невыпадкова яны заваявалі большую частку ўзнагарод. Выхаванцы нашай спартыўнай школы праявілі байцоўскі характар і прадэманстравалі волю да перамогі. Ірына Ванюк заняла другое месца ў бегу на 30 метраў. Уразіў Уладзіслаў Крышталь, які пераадолеў планку на вышыні 1 метр 55 сантыметраў. Ён жа адзначыўся і ў скачках у даўжыню і трайным. Максім Бабіч “засвяціўся” на 30-метровай дыстанцыі, а Юлія Курак і Аляксандр Гарадкавец – у скачковых дысцыплінах. Зусім крыху не хапіла да п’едэстала гонару Антону Кунахаўцу, Стэфану Малахаву, Крысціне Сісібека і Анастасіі Грудзько.  
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть