Спорт

«РАКЕТА» ЛІДЗІРУЕ

МОТАБОЛ
Завяршыўся першы круг першынства Беларусі па мотаболе.

Слуцкая каманда не прыняла ўдзел, за што атрымала тэхнічнае паражэнне. Нашы землякі ў Пінску змагаліся з “Юнацтвам-2” і святкавалі заслужаную перамогу – 4:1. Тры галы забіў Аляксандр Баброўскі, адзін – Вадзім Русак.
Як адзначыў трэнер юнацкай каманды Аляксандр Верамейчык, значную дапамогу аказалі дырэктар каманды “Лунінец” Аляксандр Бабіч і механік Віктар Лужанін. Таксама замянілі чатыры рухавікі на матацыклах, што таксама лепшым чынам паўплывала на гульню каманды.
Другі круг спаборніцтваў пройдзе ў жніўні, фінальныя матчы – у верасні.
ФУТБОЛ
Чэмпіянат Брэсцкай вобласці. Усходняя зона
СУСЕДСКІ ГАЛЯВЫ ПОКЕР
“Ганцавічы-Сузор’е” мелі значную перавагу на сваім полі ў барацьбе з камандай нашага раёна.
Трэба зазначыць, што вельмі часта яны не карыста-ліся магчымасцю забіць галы. Адзін толькі Алег Берташ двойчы не трапіў у пустыя вароты і яшчэ столькі ж не рэалізаваў выхады адзін на адзін. І ўсё ж паступова гаспадары свой галявы покер паказалі – забіўшы запар чатыры галы. Каманда Лунінецкага раёна магла змяніць лік у канцы матча, але варатар гаспадароў быў, як кажуць, на сваім месцы. 4:0 – перамога каманды з суседняга раёна.
Чэмпіянат Беларусі. Першая ліга
ВАРОТЫ НЕ “РАСПЯЧАТАЛІ”
Хатні матч “Граніта” са “Смаргонню” завяршыўся нулявой нічыёй.
Дзве жоўтыя карткі арбітр паказаў ігракам каманды гасцей, столькі ж – нашым землякам. Дадатковыя хвіліны таксама не далі выніку. Матч закончыўся, а лік так і не пачаўся. “Граніт” апусціўся на два радкі ў турнірнай табліцы, а “Смаргонь” паднялася на адзін.
30 чэрвеня “Граніт” згуляе на выездзе з “Полацкам”, а 4 ліпеня – у Лунінцы з ФК «Хімік» (Светлагорск).
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть