Спорт

РЭКОРД “СУХІХ” ПЕРАМОГ

Так можна ахарактарызаваць матч чарговага тура чэмпіянату краіны па міні-футболе, у якім “Граніт” не пакінуў шанцаў “Жлобіну”.

Гуляючы на сваёй пляцоўцы, мікашэвіцкія футбалісты запісалі ў свой актыў самую буйную “сухую” перамогу – 10:0. Па выніках двух апошніх тураў у сімвалічную “пяцёрку” трапілі адразу два ігракі “Граніта” – варатар Аляксандр Мароз і Аляксей Шаўчэнка.

Фартуна ў чарговы раз здрадзіла “Базару”. За 6 хвілін да заканчэння матча ў Мінску з “Дынама-БНТУ” лунінчане вялі з лікам 4:3. Аднак канцоўка гульні ўсё ж засталася за гаспадарамі, якія перамаглі –5:4.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть