Спорт
СЕЗОН – З ПЕРАМОГІ
Сапраўдныя аматары спорту не маглі прапусціць адкрыццё чарговага адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па мотаболе, які стартаваў у аўторак.
Як і ў мінулым годзе, удзел у ім бяруць 5 беларускіх каманд, у тым ліку лунінецкая “Палессеэлектрамаш”, дзве літоўскія “Бартуа” і “Мілда”, а таксама украінская “Механік”.
З першых хвілін гульні лунінецкія мотабалісты завалодалі ініцыятывай і, можна сказаць, ужо ў першым тайме расставілі ўсе кропкі над “і”, забіўшы 5 безадказных галоў. Усяго ж у варотах “Юнацтва” пабывалі 8 мячоў. Аўтарам першага гола стаў Яўген Рогаў, які ў гэтым матчы запісаў на свой рахунак 4 мячы. Дакладнасцю таксама вызначыліся Аляксандр Лазько, Мікалай Бойка і двойчы – Аляксандр Лужанін.