Спорт

СКЛАДАНЫ ПАЯДЫНАК

ФУТБОЛ

У суботу ў матчы чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе мікашэвіцкі “Граніт” гуляў на выездзе з камандай “Бяроза-2010”.
Няпроста складвалася гульня для абедзвюх каманд. Шанц адкрыць лік мелі як госці, так і гаспадары. І ўсё ж, на заканчэнні першага тайма ўдача была на баку бярозаўцаў. Мяч забіў Сяргей Герасіменка. Усе намаганні “гранітаўцаў” зраўняць лік не прынеслі жадаемага выніку. 0:1 – пятае паражэнне на свой рахунак запісала мікашэвіцкая каманда.
У чарговым туры 6 кастрычніка, у суботу, на стадыёне “Палессе” адбудзецца матч з удзелам каманд “Граніт” і “СКВІЧ”. Пачатак у 16 гадзін.
МІНІ-ФУТБОЛ
ГУЛЬНЯ БЕЗ ВАРАТАРА
У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры ў Барысаве адбыўся матч чацвёртага тура чэмпіянату краіны па міні-футболе. “Барысаў-900” прымаў “Базар”.
У стартавым матчы барысаўская каманда разграмі-ла “Граніт” – 12:1, таму лунінчане па-баявому  настройваліся на гульню. І першы тайм, можна сказаць, правялі нядрэнна. На перапынак пайшлі пры ліку 3:1 – на карысць гаспадароў. Лік не катастрафічны для міні-футбола. Аднак, разлічваць на поспех не даво-дзілася. На 9-ай хвіліне траўму атрымаў варатар каманды Аляксандр Аляшкевіч і яго месца заняў палявы ігрок. Давялося мяняць схему гульні, рабіць перастаноўкі. Але гуляць без варатара – справа безна-дзейная. Так яно і выйшла. Сумнае паражэнне – 1:8.
На пасляматчавай канферэнцыі трэнер каманды Віктар Грыневіч сказаў, што верыць у сваю каманду і ў бліжэйшы час “Базар” абавязкова пакажа выніковую гульню.
Сёння ў Мінску “Граніт” сустракаецца з “Дарожнікам”.
КАЛЯНДАР
Чэмпіянату краіны па міні-футболе, вышэйшая ліга,  2012-2013 гг.
5-ы ТУР
7 кастрычніка (нядзеля)
Базар – Дынама-БНТУ
Граніт – Нёман
6-ы ТУР
13 кастрычніка (субота)
Рудакова – Базар
14 кастрычніка (нядзеля)
Граніт – ВітЭН
7-ы ТУР
27 кастрычніка (субота)
Фортэ – Граніт
28 кастрычніка (нядзеля)
Базар – Дарожнік
8-ы ТУР
4 лістапада (нядзеля)
Граніт – Базар
9-ы ТУР
10 лістапада (субота)
Ітранзішэн-БГУФК – Граніт
11 лістапада (нядзеля)
Базар – ВітЭН
10-ы ТУР
17 лістапада (субота)
Фортэ – Базар
18 лістапада 
(нядзеля)
Граніт – БТЭУ-Белкаапсаюз
11-ы ТУР
25 лістапада (нядзеля)
Кіраўск-ДЮСШ – Граніт
Базар – Нёман
12-ы ТУР
2 снежня 
(нядзеля)
Граніт – ЦКК
Базар – Ітранзішэн-БГУФК
13-ы ТУР
8 снежня (субота)
БТЭУ-Белкаапсаюз – Базар
БЧ – Граніт
14-ы ТУР
22 снежня (субота)
Граніт – Лідсельмаш
Базар – Кіраўск-ДЮСШ
15-ы ТУР
25 снежня (аўторак)
ЦКК – Базар
МАПІД – Граніт
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть