Спорт

СНАЙПЕРЫ З ЛІЦЭЯ

23 каманды прынялі ўдзел у першынстве раёна па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Гэтымі спаборніцтвамі адкрыўся месячнік ваенна-патрыятычнага выхавання, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У актавай зале лунінецкай СШ № 2 удзельнікаў першынства віталі старшыні: Лунінецка-Ганцавіцкай міжраённай структуры ДТСААФ Барыс Гнедзька, раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Аляксандр Рамановіч і сакратар райкама БРСМ Святлана Максімчык. Яны ж выступілі і фундатарамі мерапрыемства.

Жараб’ёўка падзяліла каманды на 4 групы. І трэба адзначыць, што інтрыга захоўвалася, пакуль на агнявым рубяжы не прагучаў апошні выстрал. У асабістым першынстве сярод юнакоў перамог ліцэіст Дзмітрый Шкут. Яго калега па камандзе Уладзіслаў Гардзіевіч заняў другое месца, а трэцім прызёрам стаў Дзмітрый Канапацкі з лунінецкай СШ №2.
У дзяўчат лепшую трапнасць прадэманстравала Ірына Бадак з каманды гаспадароў. Тры ачкі ёй уступіла ліцэістка Інэса Трушко. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару паднялася Марына Галагуцкая з лунінецкай СШ №1.
У камандным першынстве, набраўшы ў суме 403 ачкі, перамагла зборная ліцэя. Другое месца заняла лунінецкая СШ №2 (365), трэцяе – Кажан-Гарадоцкая СШ (207).

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть