Спорт

СПАБОРНІЧАЮЦЬ ЮНЫЯ ВЫРАТАВАЛЬНІКІ

Да самых мужных прафесій рыхтавацца трэба са школы, таму невыпадкова ў адукацыйных установах раёна функцыянуюць 9 груп па напрамку бяспечнай жыццядзейнасці. Юныя выратавальнікі трох з іх прынялі ўдзел у спаборніцтвах, якія адбыліся на базе лунінецкай СШ №2.
У складанай эстафеце са шматлікімі перашкодамі лепшымі былі вучні СШ №4. У падцягванні на перакладзіне вызначыўся Павел Ільючык з Багданаўскай СШ (28 разоў). У астатніх відах праграмы – аглядзе строю, чаўночным бегу і ў працівагазах па паласе перашкод – былі лепшымі гаспадары. Самым трапным стралком таксама стаў вучань СШ №2 Андрэй Пашкевіч.
Строгае журы на чале са старшым інспектарам РАНС Генадзем Кулешам перамогу прысудзіла лунінецкай СШ №2. Другое месца – у Багданаўскай СШ, трэцяе – СШ №4.
Усе пераможцы і прызёры адзначаны прызамі РАНС, ДТСААФ, аддзела па справах моладзі райвыканкама і райкама БРСМ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть