СПАСЦІГАЮЧЫ АЗЫ
За доўгія гады на Лунінеччыну ўсё ж прыйшла сапраўдная зіма, якая ў поўнай меры дазваляе адчуць асалоду ад катання на лыжах і каньках. Многія школьнікі толькі пачынаюць асвойваць тэхніку, вывучаюць правілы гульні ў хакей. Але робяць гэта з такім задавальненнем, што проста радуешся, гледзячы на вясёлыя твары юнакоў, якія прынялі ўдзел у турніры «Залатая шайба”.
Не навучыліся яны яшчэ цвёрда стаяць на каньках, таму два перыяды па 15 хвілін вытрымаць аказалася не так проста. Да таго ж сапраўднай хакейнай амуніцыі няма пакуль ні ў каго. Па гэтых прычынах спаборніцтвы, у якіх прынялі ўдзел каманды лунінецкіх школ, праходзілі па спрошчаных правілах. У фінале сустрэліся СШ №2 і №4. Нягледзячы на марознае надвор’е, балельшчыкі радаснымі эмоцыямі віталі кожны гол. А іх юнакі СШ №4 здолелі забіць 9. Гэта дазволіла ім стаць пераможцамі і атрымаць у падарунак камплект клюшак. Другое месца ў СШ №2, трэцяе – СШ №1. Каманды, заняўшыя прызавыя месцы, таксама атрымалі падарункі ад адзела па фізічнай культуры, спорту і турызме.