СПОРТ ЗЛУЧАЕ КРАІНЫ
ОбществоСпорт

СПОРТ ЗЛУЧАЕ КРАІНЫ

З кожным годам партнёрства паміж гарадамі-пабрацімамі Лунінец і Шэнефельд
узмацняецца. У многім дзякуючы актыўнай рабоце, якую вядзе спартыўнае
таварыства «
BlauWeiß-96” на чале з
Маргай Гецьенс.

Упершыню ў 2010-ым каманда Лунінецкай СДЮШАР прымала ўдзел у 24-гадзінным
лёгкаатлетычным прабегу, які праводзіцца адзін раз у два гады. І трэба сказаць,
выступілі даволі паспяхова – сталі лепшымі сярод маладзёжных калектываў. Сёлета
нямецкія арганізатары зноў запрасілі нашых юных спартсменаў на спаборніцтвы.


На аўтавакзале ў Гамбургу лунінчан
сутракаў мікрааўтобус «
BlauWeiß-96”.
Праз паўгадзіны ўжо былі на базе таварыства. Першае, што прыцягнула ўвагу, –
абноўленае пакрыццё спартыўнай пляцоўкі. Як пазней расказала бургамістр
Крысціан Кухенхоф, менавіта лунінецкі стадыён «Палессе” стаў прыкладам для
пераймання. Нягледзячы на тое, што дарога, якая доўжылася суткі, стаміла
дзяцей, яны з задавальненнем пачалі гуляць у футбол. Тым часам сабраліся бацькі
сем’яў, якія згадзіліся прыняць у сябе лунінчан. Пазнаёміцца бліжэй дапамагла
перакладчыцца Таццяна Фішар. Нягледзячы на моўны бар’ер, дарослыя і дзеці хутка
пачалі разумець адзін аднаго і без перакладчыка.

Раніцай хлопчыкі і дзяўчынкі
расказвалі аб гасціннасці сем’яў, у якія ім пашчасціла трапіць, аб знаёмстве з
дзецьмі і смачных пачастанкух.

Марга Гецьенс прапанавала пазнаёміцца з Шэнефельдам.
Падчас экскурсіі наведалі старую частку горада, звярнулі ўвагу на старажытныя
пабудовы 19-га стагоддзя з дахамі, пакрытымі чаротам. Аказваецца, дзяржава
падтрымлівае гаспадароў такіх домаўладанняў. Для таго, каб яны і надалей захоўвалі
нацыянальную спадчыну, выдзяляюцца дадатковыя фінансавыя сродкі. Уразілі
прыватныя сядзібы з утульнымі дворыкамі з шматлікімі кветнікамі, фантанчыкамі,
басейнамі і забаўным скульптуркамі. Але больш прыцягнулі ўвагу дзіцячыя
пляцоўкоўкі са шматлікімі арэлямі, горкамі, падвяснымі дарожкамі і нават
турыстычнай паласой перашкод. Трэба дадаць, што зроблены яны з небяспечных
матэрыялаў: вяровак, гумы, лазы. Тут няма вострых вуглоў, і арэлі трымаюцца не пры
дапамозе загнутых цвікоў, а падвешаны на ланцугах. На ўскрайку горада назіралі,
як беражліва даглядаецца «школа” маладых дрэўцаў, і ніхто не квапіцца на
вырашчаны ўраджай кукурузнага поля, хаця яно не ахоўваецца. Між тым, нямецкія
сябры, якія суправаджалі нас падчас экскурсіі, расказалі, што ў дзяцінстве ўсё
ж пратоптвалі ў кукурузных плантацыях дарожкі, хаваючыся адзін ад аднаго ў
мудрагелістых лабірынтах.

Важным было для юных спартсменаў загадзя пазнаёміцца з
трасай, дзе ім належыла выпрабаванне сутачным бегам. Большая частка
2-кіламетровай дыстанцыі праходзіла пад цяністымі дрэвамі парка, які акружае
спартыўны цэнтр. Спачатку дзеці прабеглі круг, а потым праехалі па ім некалькі
разоў на веласіпедах. Менавіта гэты від транспарту ў Германіі лічыцца самым
папулярным. Хаця ў кожнай сям’і ёсць аўтамабіль, і нават некалькі, на работу часцей
дабіраюцца на веласіпедах. У тым ліку, і бургамістр Шэнефельда Крісціан
Кухенхоф. З цікавасцю назіралі, як малышоў у дзіцячых садках вучаць катацца на
веласіпедах, захоўваць правілы дарожнага руху і нават ездзіць у шлемах. Каля
школ таксама зроблена спецыяльная паркоўка, дзе падчас заняткаў знаходзіцца
некалькі соцен веласіпедаў у чаканні сваіх гаспадароў. Двухколым транспартным
сродкам штодзень карысталіся і мы. Ездзілі па спецыяльных дарожках чырвонага
колеру. А калі даводзілася перасякаць праезную частку, то вадзіцелі аўтамабіляў
спыняліся, прапускаючы веласіпедыстаў, а не «абсыпалі” нецэнзурнай лаянкай (як
гэта часта можна пачуць у нас). Адзначылі мы і тое, што многія гараджане з
задавальненнем бегаюць трусцой або займаюцца аздараўленчай хадзьбой са
спецыяльнымі прыстасаваннямі.

Запомняцца надоўга пікнік на
беразе Эльбы ў Вадэлі, вандраванне ў горад атракцыёнаў «
Dom”,
экскурсія па Гамбургу і «спяваючыя” фантаны. А калі ўзняліся па прыступках на
самую высокую вежу касцёла Святога Міхаіла, любаваліся прыгажосцю буйнейшага
рачнога і марскога порта Еўропы. Дзякуючы гасцявым бацькам, наведалі тэрарыўм. Незвычайнае
пачуццё ахоплівала, калі добразычлівыя лямуры скакалі на плечы нашых дзяцей. А апынуўшыся
ў «падводным царстве”, былі зачараваны багаццем флоры і фаўны: каралы, медузы,
змеі, скаты, акулы і шмат іншых відаў рыб. Умацаванню сяброўскіх адносін
спрыяла таварыская сустрэча па футболе з падлеткамі Шэнефельда, у якой
лунінчане перамаглі. 

Нямецкія арганізатары вельмі хваляваліся з-за надвор’я,
якое ў гэтым годзе не радавала асабліва цяплом. Але з прыездам лунінецкай
дэлегацыі ў Шэнефельд прыйшло сапраўднае лета. Асабліва адчувальным яно было ў
дзень старта. Спартыўнае таварыства падрыхтавала для нашай каманды фірменныя
футболкі з лагатым спаборніцтваў і надпісам «Лунінец-Беларусь”, а бацькі паклапаціліся
пра спальныя прыналежнасці і бутэлечкі для піцця. Пры дапамозе спецыяльных
чыпаў, якія замацоўваліся на красоўках, фіксаваўся кіламетраж кожнага
ўдзельніка.

На гадзінніку прабіла 12.00… На
старт… Марш… Поруч з прафесійнымі спартсменамі на дарожку выйшлі і аматары, у
тым ліку 80-гадовыя. Першым у нашай камандзе стартаваў Максім Наварыч. Ён
адзіны спецыялізуецца ў бегу на сярэднія і доўгія дыстанцыя, астатнія больш
надаюць увагі бар’ерам і скачкам. Максім апраўдаў давер, перадаўшы эстафету
першым. Потым адзін аднаго змянялі Ігар Кармужанін, Валерый Студэнт, Аляксандр
Дмоўскі, Максім Каховіч, Эдуард Адамовіч, Алена Мянжынская і Наталля Дубіна.
Калі апусцілася ноч, прапанавалі дзецям адпачыць. Але яны не згаджаліся.
Саперніцтва з нямецкімі камандамі было вельмі напружаным. «Калі мы будзем
спаць, сапернікі нас апярэдзяць”, – сцвярджалі ў адзін голас. Тады вырашылі,
што 4 чалавекі будуць спаць 3 гадзіны, а потым памяняюцца. Так і зрабілі. Надосвітку
падалося, што сіл зусім не засталося. І тут на дапамогу прыйшлі масажысты,
лагер якіх знаходзіўся непадалёк. Калі заставалася да фінішу адна гадзіна, марафонцаў
прыйшлі падтрымаць «бразільскія” барабаншчыкі. Лацінскія рытмы падбадзёрвалі. І
хаця было няпроста, лунінчане вытрымалі выпрабаванне паспяхова і занялі першае
месца сярод маладзёжных каманд. За 24 гадзіны яны прабеглі 306 кіламетраў.
Лепшым у нашай камандзе быў Максім Наварыч (53 кіламетры). Заўважу, што
чэмпіёнам ў асабістым заліку стаў нямецкі стайер, які перадолеў 207 кіламетраў
(!) і ўстанавіў тым самым рэкорд спаборніцтваў.

Пераможцаў вітала бургамістр і ўручыла
кожнаму дыплом і памятны падарунак. Крысціан Кухенхоф знайшла час для прыёму
нашай дэлегацыі ў офісе адміністрацыі горада, а таксама завітала на
развітальную вячэру, каб выказаць словы ўдзячнасці дзецям і гасцявым бацькам.

Знаходжанне ў Германіі падыходзіла да заканчэння. Каб
вандраванне запомнілася на доўгую памяць, Хайке Мітэельбергер, якая з’яўляецца
адказнай за партнёрскія адносіны з гарадамі-пабрацімамі (у яе, дарэчы, таксама
жылі двое нашых дзяцей), падарыла ўсім дзецям календар і мноства фотаздымкаў…

{"@context":"http:\/\/schema.org","@type":"Article","dateCreated":"2012-08-22T14:04:16+03:00","datePublished":"2012-08-22T14:04:16+03:00","dateModified":"2012-09-03T14:04:16+03:00","headline":"\u0421\u041f\u041e\u0420\u0422 \u0417\u041b\u0423\u0427\u0410\u0415 \u041a\u0420\u0410\u0406\u041d\u042b","name":"\u0421\u041f\u041e\u0420\u0422 \u0417\u041b\u0423\u0427\u0410\u0415 \u041a\u0420\u0410\u0406\u041d\u042b","keywords":[],"url":"https:\/\/old.webworking.site\/sport\/SPORT-ZLUCHAE-KRAINY\/","description":"\u0417 \u043a\u043e\u0436\u043d\u044b\u043c \u0433\u043e\u0434\u0430\u043c \u043f\u0430\u0440\u0442\u043d\u0451\u0440\u0441\u0442\u0432\u0430 \u043f\u0430\u043c\u0456\u0436 \u0433\u0430\u0440\u0430\u0434\u0430\u043c\u0456-\u043f\u0430\u0431\u0440\u0430\u0446\u0456\u043c\u0430\u043c\u0456 \u041b\u0443\u043d\u0456\u043d\u0435\u0446 \u0456 \u0428\u044d\u043d\u0435\u0444\u0435\u043b\u044c\u0434\u0443\u0437\u043c\u0430\u0446\u043d\u044f\u0435\u0446\u0446\u0430. \u0423 \u043c\u043d\u043e\u0433\u0456\u043c \u0434\u0437\u044f\u043a\u0443\u044e\u0447\u044b \u0430\u043a\u0442\u044b\u045e\u043d\u0430\u0439 \u0440\u0430\u0431\u043e\u0446\u0435, \u044f\u043a\u0443\u044e \u0432\u044f\u0434\u0437\u0435 \u0441\u043f\u0430\u0440\u0442\u044b\u045e\u043d\u0430\u0435\u0442\u0430\u0432\u0430\u0440\u044b\u0441\u0442\u0432\u0430 \"Blau-Wei\u00df-96\u201d \u043d\u0430 \u0447\u0430\u043b\u0435 \u0437\u041c\u0430\u0440\u0433\u0430\u0439 \u0413\u0435\u0446\u044c\u0435\u043d\u0441.\u0423\u043f\u0435\u0440\u0448\u044b\u043d\u044e","copyrightYear":"2012","articleSection":"\u0421\u043f\u043e\u0440\u0442","articleBody":"\u0417 \u043a\u043e\u0436\u043d\u044b\u043c \u0433\u043e\u0434\u0430\u043c \u043f\u0430\u0440\u0442\u043d\u0451\u0440\u0441\u0442\u0432\u0430 \u043f\u0430\u043c\u0456\u0436 \u0433\u0430\u0440\u0430\u0434\u0430\u043c\u0456-\u043f\u0430\u0431\u0440\u0430\u0446\u0456\u043c\u0430\u043c\u0456 \u041b\u0443\u043d\u0456\u043d\u0435\u0446 \u0456 \u0428\u044d\u043d\u0435\u0444\u0435\u043b\u044c\u0434\u0443\u0437\u043c\u0430\u0446\u043d\u044f\u0435\u0446\u0446\u0430. \u0423 \u043c\u043d\u043e\u0433\u0456\u043c \u0434\u0437\u044f\u043a\u0443\u044e\u0447\u044b \u0430\u043a\u0442\u044b\u045e\u043d\u0430\u0439 \u0440\u0430\u0431\u043e\u0446\u0435, \u044f\u043a\u0443\u044e \u0432\u044f\u0434\u0437\u0435 \u0441\u043f\u0430\u0440\u0442\u044b\u045e\u043d\u0430\u0435\u0442\u0430\u0432\u0430\u0440\u044b\u0441\u0442\u0432\u0430 \"Blau-Wei\u00df-96\u201d \u043d\u0430 \u0447\u0430\u043b\u0435 \u0437\u041c\u0430\u0440\u0433\u0430\u0439 \u0413\u0435\u0446\u044c\u0435\u043d\u0441.\u0423\u043f\u0435\u0440\u0448\u044b\u043d\u044e \u045e 2010-\u044b\u043c \u043a\u0430\u043c\u0430\u043d\u0434\u0430 \u041b\u0443\u043d\u0456\u043d\u0435\u0446\u043a\u0430\u0439 \u0421\u0414\u042e\u0428\u0410\u0420 \u043f\u0440\u044b\u043c\u0430\u043b\u0430 \u045e\u0434\u0437\u0435\u043b \u0443 24-\u0433\u0430\u0434\u0437\u0456\u043d\u043d\u044b\u043c\u043b\u0451\u0433\u043a\u0430\u0430\u0442\u043b\u0435\u0442\u044b\u0447\u043d\u044b\u043c \u043f\u0440\u0430\u0431\u0435\u0433\u0443, \u044f\u043a\u0456 \u043f\u0440\u0430\u0432\u043e\u0434\u0437\u0456\u0446\u0446\u0430 \u0430\u0434\u0437\u0456\u043d \u0440\u0430\u0437 \u0443 \u0434\u0432\u0430 \u0433\u0430\u0434\u044b. \u0406 \u0442\u0440\u044d\u0431\u0430 \u0441\u043a\u0430\u0437\u0430\u0446\u044c,\u0432\u044b\u0441\u0442\u0443\u043f\u0456\u043b\u0456 \u0434\u0430\u0432\u043e\u043b\u0456 \u043f\u0430\u0441\u043f\u044f\u0445\u043e\u0432\u0430 \u2013 \u0441\u0442\u0430\u043b\u0456 \u043b\u0435\u043f\u0448\u044b\u043c\u0456 \u0441\u044f\u0440\u043e\u0434 \u043c\u0430\u043b\u0430\u0434\u0437\u0451\u0436\u043d\u044b\u0445 \u043a\u0430\u043b\u0435\u043a\u0442\u044b\u0432\u0430\u045e. \u0421\u0451\u043b\u0435\u0442\u0430\u043d\u044f\u043c\u0435\u0446\u043a\u0456\u044f \u0430\u0440\u0433\u0430\u043d\u0456\u0437\u0430\u0442\u0430\u0440\u044b \u0437\u043d\u043e\u045e \u0437\u0430\u043f\u0440\u0430\u0441\u0456\u043b\u0456 \u043d\u0430\u0448\u044b\u0445 \u044e\u043d\u044b\u0445 \u0441\u043f\u0430\u0440\u0442\u0441\u043c\u0435\u043d\u0430\u045e \u043d\u0430 \u0441\u043f\u0430\u0431\u043e\u0440\u043d\u0456\u0446\u0442\u0432\u044b.\u041d\u0430 \u0430\u045e\u0442\u0430\u0432\u0430\u043a\u0437\u0430\u043b\u0435 \u045e \u0413\u0430\u043c\u0431\u0443\u0440\u0433\u0443 \u043b\u0443\u043d\u0456\u043d\u0447\u0430\u043d\u0441\u0443\u0442\u0440\u0430\u043a\u0430\u045e \u043c\u0456\u043a\u0440\u0430\u0430\u045e\u0442\u043e\u0431\u0443\u0441 \"Blau-Wei\u00df-96\u201d.\u041f\u0440\u0430\u0437 \u043f\u0430\u045e\u0433\u0430\u0434\u0437\u0456\u043d\u044b \u045e\u0436\u043e \u0431\u044b\u043b\u0456 \u043d\u0430 \u0431\u0430\u0437\u0435 \u0442\u0430\u0432\u0430\u0440\u044b\u0441\u0442\u0432\u0430. \u041f\u0435\u0440\u0448\u0430\u0435, \u0448\u0442\u043e \u043f\u0440\u044b\u0446\u044f\u0433\u043d\u0443\u043b\u0430 \u045e\u0432\u0430\u0433\u0443, \u2013\u0430\u0431\u043d\u043e\u045e\u043b\u0435\u043d\u0430\u0435 \u043f\u0430\u043a\u0440\u044b\u0446\u0446\u0451 \u0441\u043f\u0430\u0440\u0442\u044b\u045e\u043d\u0430\u0439 \u043f\u043b\u044f\u0446\u043e\u045e\u043a\u0456. \u042f\u043a \u043f\u0430\u0437\u043d\u0435\u0439 \u0440\u0430\u0441\u043a\u0430\u0437\u0430\u043b\u0430 \u0431\u0443\u0440\u0433\u0430\u043c\u0456\u0441\u0442\u0440\u041a\u0440\u044b\u0441\u0446\u0456\u0430\u043d \u041a\u0443\u0445\u0435\u043d\u0445\u043e\u0444, \u043c\u0435\u043d\u0430\u0432\u0456\u0442\u0430 \u043b\u0443\u043d\u0456\u043d\u0435\u0446\u043a\u0456 \u0441\u0442\u0430\u0434\u044b\u0451\u043d \"\u041f\u0430\u043b\u0435\u0441\u0441\u0435\u201d \u0441\u0442\u0430\u045e \u043f\u0440\u044b\u043a\u043b\u0430\u0434\u0430\u043c \u0434\u043b\u044f\u043f\u0435\u0440\u0430\u0439\u043c\u0430\u043d\u043d\u044f. \u041d\u044f\u0433\u043b\u0435\u0434\u0437\u044f\u0447\u044b \u043d\u0430 \u0442\u043e\u0435, \u0448\u0442\u043e \u0434\u0430\u0440\u043e\u0433\u0430, \u044f\u043a\u0430\u044f \u0434\u043e\u045e\u0436\u044b\u043b\u0430\u0441\u044f \u0441\u0443\u0442\u043a\u0456, \u0441\u0442\u0430\u043c\u0456\u043b\u0430\u0434\u0437\u044f\u0446\u0435\u0439, \u044f\u043d\u044b \u0437 \u0437\u0430\u0434\u0430\u0432\u0430\u043b\u044c\u043d\u0435\u043d\u043d\u0435\u043c \u043f\u0430\u0447\u0430\u043b\u0456 \u0433\u0443\u043b\u044f\u0446\u044c \u0443 \u0444\u0443\u0442\u0431\u043e\u043b. \u0422\u044b\u043c \u0447\u0430\u0441\u0430\u043c \u0441\u0430\u0431\u0440\u0430\u043b\u0456\u0441\u044f \u0431\u0430\u0446\u044c\u043a\u0456\u0441\u0435\u043c\u2019\u044f\u045e, \u044f\u043a\u0456\u044f \u0437\u0433\u0430\u0434\u0437\u0456\u043b\u0456\u0441\u044f \u043f\u0440\u044b\u043d\u044f\u0446\u044c \u0443 \u0441\u044f\u0431\u0435 \u043b\u0443\u043d\u0456\u043d\u0447\u0430\u043d. \u041f\u0430\u0437\u043d\u0430\u0451\u043c\u0456\u0446\u0446\u0430 \u0431\u043b\u0456\u0436\u044d\u0439 \u0434\u0430\u043f\u0430\u043c\u0430\u0433\u043b\u0430\u043f\u0435\u0440\u0430\u043a\u043b\u0430\u0434\u0447\u044b\u0446\u0446\u0430 \u0422\u0430\u0446\u0446\u044f\u043d\u0430 \u0424\u0456\u0448\u0430\u0440. \u041d\u044f\u0433\u043b\u0435\u0434\u0437\u044f\u0447\u044b \u043d\u0430 \u043c\u043e\u045e\u043d\u044b \u0431\u0430\u0440\u2019\u0435\u0440, \u0434\u0430\u0440\u043e\u0441\u043b\u044b\u044f \u0456 \u0434\u0437\u0435\u0446\u0456 \u0445\u0443\u0442\u043a\u0430\u043f\u0430\u0447\u0430\u043b\u0456 \u0440\u0430\u0437\u0443\u043c\u0435\u0446\u044c \u0430\u0434\u0437\u0456\u043d \u0430\u0434\u043d\u0430\u0433\u043e \u0456 \u0431\u0435\u0437 \u043f\u0435\u0440\u0430\u043a\u043b\u0430\u0434\u0447\u044b\u043a\u0430.\u0420\u0430\u043d\u0456\u0446\u0430\u0439 \u0445\u043b\u043e\u043f\u0447\u044b\u043a\u0456 \u0456 \u0434\u0437\u044f\u045e\u0447\u044b\u043d\u043a\u0456\u0440\u0430\u0441\u043a\u0430\u0437\u0432\u0430\u043b\u0456 \u0430\u0431 \u0433\u0430\u0441\u0446\u0456\u043d\u043d\u0430\u0441\u0446\u0456 \u0441\u0435\u043c\u2019\u044f\u045e, \u0443 \u044f\u043a\u0456\u044f \u0456\u043c \u043f\u0430\u0448\u0447\u0430\u0441\u0446\u0456\u043b\u0430 \u0442\u0440\u0430\u043f\u0456\u0446\u044c, \u0430\u0431 \u0437\u043d\u0430\u0451\u043c\u0441\u0442\u0432\u0435 \u0437\u0434\u0437\u0435\u0446\u044c\u043c\u0456 \u0456 \u0441\u043c\u0430\u0447\u043d\u044b\u0445 \u043f\u0430\u0447\u0430\u0441\u0442\u0430\u043d\u043a\u0443\u0445.\u041c\u0430\u0440\u0433\u0430 \u0413\u0435\u0446\u044c\u0435\u043d\u0441 \u043f\u0440\u0430\u043f\u0430\u043d\u0430\u0432\u0430\u043b\u0430 \u043f\u0430\u0437\u043d\u0430\u0451\u043c\u0456\u0446\u0446\u0430 \u0437 \u0428\u044d\u043d\u0435\u0444\u0435\u043b\u044c\u0434\u0430\u043c.\u041f\u0430\u0434\u0447\u0430\u0441 \u044d\u043a\u0441\u043a\u0443\u0440\u0441\u0456\u0456 \u043d\u0430\u0432\u0435\u0434\u0430\u043b\u0456 \u0441\u0442\u0430\u0440\u0443\u044e \u0447\u0430\u0441\u0442\u043a\u0443 \u0433\u043e\u0440\u0430\u0434\u0430, \u0437\u0432\u044f\u0440\u043d\u0443\u043b\u0456 \u045e\u0432\u0430\u0433\u0443 \u043d\u0430 \u0441\u0442\u0430\u0440\u0430\u0436\u044b\u0442\u043d\u044b\u044f\u043f\u0430\u0431\u0443\u0434\u043e\u0432\u044b 19-\u0433\u0430 \u0441\u0442\u0430\u0433\u043e\u0434\u0434\u0437\u044f \u0437 \u0434\u0430\u0445\u0430\u043c\u0456, \u043f\u0430\u043a\u0440\u044b\u0442\u044b\u043c\u0456 \u0447\u0430\u0440\u043e\u0442\u0430\u043c. \u0410\u043a\u0430\u0437\u0432\u0430\u0435\u0446\u0446\u0430, \u0434\u0437\u044f\u0440\u0436\u0430\u0432\u0430\u043f\u0430\u0434\u0442\u0440\u044b\u043c\u043b\u0456\u0432\u0430\u0435 \u0433\u0430\u0441\u043f\u0430\u0434\u0430\u0440\u043e\u045e \u0442\u0430\u043a\u0456\u0445 \u0434\u043e\u043c\u0430\u045e\u043b\u0430\u0434\u0430\u043d\u043d\u044f\u045e. \u0414\u043b\u044f \u0442\u0430\u0433\u043e, \u043a\u0430\u0431 \u044f\u043d\u044b \u0456 \u043d\u0430\u0434\u0430\u043b\u0435\u0439 \u0437\u0430\u0445\u043e\u045e\u0432\u0430\u043b\u0456\u043d\u0430\u0446\u044b\u044f\u043d\u0430\u043b\u044c\u043d\u0443\u044e \u0441\u043f\u0430\u0434\u0447\u044b\u043d\u0443, \u0432\u044b\u0434\u0437\u044f\u043b\u044f\u044e\u0446\u0446\u0430 \u0434\u0430\u0434\u0430\u0442\u043a\u043e\u0432\u044b\u044f \u0444\u0456\u043d\u0430\u043d\u0441\u0430\u0432\u044b\u044f \u0441\u0440\u043e\u0434\u043a\u0456. \u0423\u0440\u0430\u0437\u0456\u043b\u0456\u043f\u0440\u044b\u0432\u0430\u0442\u043d\u044b\u044f \u0441\u044f\u0434\u0437\u0456\u0431\u044b \u0437 \u0443\u0442\u0443\u043b\u044c\u043d\u044b\u043c\u0456 \u0434\u0432\u043e\u0440\u044b\u043a\u0430\u043c\u0456 \u0437 \u0448\u043c\u0430\u0442\u043b\u0456\u043a\u0456\u043c\u0456 \u043a\u0432\u0435\u0442\u043d\u0456\u043a\u0430\u043c\u0456, \u0444\u0430\u043d\u0442\u0430\u043d\u0447\u044b\u043a\u0430\u043c\u0456,\u0431\u0430\u0441\u0435\u0439\u043d\u0430\u043c\u0456 \u0456 \u0437\u0430\u0431\u0430\u045e\u043d\u044b\u043c \u0441\u043a\u0443\u043b\u044c\u043f\u0442\u0443\u0440\u043a\u0430\u043c\u0456. \u0410\u043b\u0435 \u0431\u043e\u043b\u044c\u0448 \u043f\u0440\u044b\u0446\u044f\u0433\u043d\u0443\u043b\u0456 \u045e\u0432\u0430\u0433\u0443 \u0434\u0437\u0456\u0446\u044f\u0447\u044b\u044f\u043f\u043b\u044f\u0446\u043e\u045e\u043a\u043e\u045e\u043a\u0456 \u0441\u0430 \u0448\u043c\u0430\u0442\u043b\u0456\u043a\u0456\u043c\u0456 \u0430\u0440\u044d\u043b\u044f\u043c\u0456, \u0433\u043e\u0440\u043a\u0430\u043c\u0456, \u043f\u0430\u0434\u0432\u044f\u0441\u043d\u044b\u043c\u0456 \u0434\u0430\u0440\u043e\u0436\u043a\u0430\u043c\u0456 \u0456 \u043d\u0430\u0432\u0430\u0442\u0442\u0443\u0440\u044b\u0441\u0442\u044b\u0447\u043d\u0430\u0439 \u043f\u0430\u043b\u0430\u0441\u043e\u0439 \u043f\u0435\u0440\u0430\u0448\u043a\u043e\u0434. \u0422\u0440\u044d\u0431\u0430 \u0434\u0430\u0434\u0430\u0446\u044c, \u0448\u0442\u043e \u0437\u0440\u043e\u0431\u043b\u0435\u043d\u044b \u044f\u043d\u044b \u0437 \u043d\u0435\u0431\u044f\u0441\u043f\u0435\u0447\u043d\u044b\u0445\u043c\u0430\u0442\u044d\u0440\u044b\u044f\u043b\u0430\u045e: \u0432\u044f\u0440\u043e\u0432\u0430\u043a, \u0433\u0443\u043c\u044b, \u043b\u0430\u0437\u044b. \u0422\u0443\u0442 \u043d\u044f\u043c\u0430 \u0432\u043e\u0441\u0442\u0440\u044b\u0445 \u0432\u0443\u0433\u043b\u043e\u045e, \u0456 \u0430\u0440\u044d\u043b\u0456 \u0442\u0440\u044b\u043c\u0430\u044e\u0446\u0446\u0430 \u043d\u0435 \u043f\u0440\u044b\u0434\u0430\u043f\u0430\u043c\u043e\u0437\u0435 \u0437\u0430\u0433\u043d\u0443\u0442\u044b\u0445 \u0446\u0432\u0456\u043a\u043e\u045e, \u0430 \u043f\u0430\u0434\u0432\u0435\u0448\u0430\u043d\u044b \u043d\u0430 \u043b\u0430\u043d\u0446\u0443\u0433\u0430\u0445. \u041d\u0430 \u045e\u0441\u043a\u0440\u0430\u0439\u043a\u0443 \u0433\u043e\u0440\u0430\u0434\u0430 \u043d\u0430\u0437\u0456\u0440\u0430\u043b\u0456,\u044f\u043a \u0431\u0435\u0440\u0430\u0436\u043b\u0456\u0432\u0430 \u0434\u0430\u0433\u043b\u044f\u0434\u0430\u0435\u0446\u0446\u0430 \"\u0448\u043a\u043e\u043b\u0430\u201d \u043c\u0430\u043b\u0430\u0434\u044b\u0445 \u0434\u0440\u044d\u045e\u0446\u0430\u045e, \u0456 \u043d\u0456\u0445\u0442\u043e \u043d\u0435 \u043a\u0432\u0430\u043f\u0456\u0446\u0446\u0430 \u043d\u0430\u0432\u044b\u0440\u0430\u0448\u0447\u0430\u043d\u044b \u045e\u0440\u0430\u0434\u0436\u0430\u0439 \u043a\u0443\u043a\u0443\u0440\u0443\u0437\u043d\u0430\u0433\u0430 \u043f\u043e\u043b\u044f, \u0445\u0430\u0446\u044f \u044f\u043d\u043e \u043d\u0435 \u0430\u0445\u043e\u045e\u0432\u0430\u0435\u0446\u0446\u0430. \u041c\u0456\u0436 \u0442\u044b\u043c, \u043d\u044f\u043c\u0435\u0446\u043a\u0456\u044f\u0441\u044f\u0431\u0440\u044b, \u044f\u043a\u0456\u044f \u0441\u0443\u043f\u0440\u0430\u0432\u0430\u0434\u0436\u0430\u043b\u0456 \u043d\u0430\u0441 \u043f\u0430\u0434\u0447\u0430\u0441 \u044d\u043a\u0441\u043a\u0443\u0440\u0441\u0456\u0456, \u0440\u0430\u0441\u043a\u0430\u0437\u0430\u043b\u0456, \u0448\u0442\u043e \u045e \u0434\u0437\u044f\u0446\u0456\u043d\u0441\u0442\u0432\u0435 \u045e\u0441\u0451\u0436 \u043f\u0440\u0430\u0442\u043e\u043f\u0442\u0432\u0430\u043b\u0456 \u045e \u043a\u0443\u043a\u0443\u0440\u0443\u0437\u043d\u044b\u0445 \u043f\u043b\u0430\u043d\u0442\u0430\u0446\u044b\u044f\u0445 \u0434\u0430\u0440\u043e\u0436\u043a\u0456, \u0445\u0430\u0432\u0430\u044e\u0447\u044b\u0441\u044f \u0430\u0434\u0437\u0456\u043d \u0430\u0434 \u0430\u0434\u043d\u0430\u0433\u043e \u045e\u043c\u0443\u0434\u0440\u0430\u0433\u0435\u043b\u0456\u0441\u0442\u044b\u0445 \u043b\u0430\u0431\u0456\u0440\u044b\u043d\u0442\u0430\u0445.\u0412\u0430\u0436\u043d\u044b\u043c \u0431\u044b\u043b\u043e \u0434\u043b\u044f \u044e\u043d\u044b\u0445 \u0441\u043f\u0430\u0440\u0442\u0441\u043c\u0435\u043d\u0430\u045e \u0437\u0430\u0433\u0430\u0434\u0437\u044f \u043f\u0430\u0437\u043d\u0430\u0451\u043c\u0456\u0446\u0446\u0430 \u0437\u0442\u0440\u0430\u0441\u0430\u0439, \u0434\u0437\u0435 \u0456\u043c \u043d\u0430\u043b\u0435\u0436\u044b\u043b\u0430 \u0432\u044b\u043f\u0440\u0430\u0431\u0430\u0432\u0430\u043d\u043d\u0435 \u0441\u0443\u0442\u0430\u0447\u043d\u044b\u043c \u0431\u0435\u0433\u0430\u043c. \u0411\u043e\u043b\u044c\u0448\u0430\u044f \u0447\u0430\u0441\u0442\u043a\u04302-\u043a\u0456\u043b\u0430\u043c\u0435\u0442\u0440\u043e\u0432\u0430\u0439 \u0434\u044b\u0441\u0442\u0430\u043d\u0446\u044b\u0456 \u043f\u0440\u0430\u0445\u043e\u0434\u0437\u0456\u043b\u0430 \u043f\u0430\u0434 \u0446\u044f\u043d\u0456\u0441\u0442\u044b\u043c\u0456 \u0434\u0440\u044d\u0432\u0430\u043c\u0456 \u043f\u0430\u0440\u043a\u0430, \u044f\u043a\u0456 \u0430\u043a\u0440\u0443\u0436\u0430\u0435\u0441\u043f\u0430\u0440\u0442\u044b\u045e\u043d\u044b \u0446\u044d\u043d\u0442\u0440. \u0421\u043f\u0430\u0447\u0430\u0442\u043a\u0443 \u0434\u0437\u0435\u0446\u0456 \u043f\u0440\u0430\u0431\u0435\u0433\u043b\u0456 \u043a\u0440\u0443\u0433, \u0430 \u043f\u043e\u0442\u044b\u043c \u043f\u0440\u0430\u0435\u0445\u0430\u043b\u0456 \u043f\u0430 \u0456\u043c \u043d\u0435\u043a\u0430\u043b\u044c\u043a\u0456\u0440\u0430\u0437\u043e\u045e \u043d\u0430 \u0432\u0435\u043b\u0430\u0441\u0456\u043f\u0435\u0434\u0430\u0445. \u041c\u0435\u043d\u0430\u0432\u0456\u0442\u0430 \u0433\u044d\u0442\u044b \u0432\u0456\u0434 \u0442\u0440\u0430\u043d\u0441\u043f\u0430\u0440\u0442\u0443 \u045e \u0413\u0435\u0440\u043c\u0430\u043d\u0456\u0456 \u043b\u0456\u0447\u044b\u0446\u0446\u0430 \u0441\u0430\u043c\u044b\u043c\u043f\u0430\u043f\u0443\u043b\u044f\u0440\u043d\u044b\u043c. \u0425\u0430\u0446\u044f \u045e \u043a\u043e\u0436\u043d\u0430\u0439 \u0441\u044f\u043c\u2019\u0456 \u0451\u0441\u0446\u044c \u0430\u045e\u0442\u0430\u043c\u0430\u0431\u0456\u043b\u044c, \u0456 \u043d\u0430\u0432\u0430\u0442 \u043d\u0435\u043a\u0430\u043b\u044c\u043a\u0456, \u043d\u0430 \u0440\u0430\u0431\u043e\u0442\u0443 \u0447\u0430\u0441\u0446\u0435\u0439\u0434\u0430\u0431\u0456\u0440\u0430\u044e\u0446\u0446\u0430 \u043d\u0430 \u0432\u0435\u043b\u0430\u0441\u0456\u043f\u0435\u0434\u0430\u0445. \u0423 \u0442\u044b\u043c \u043b\u0456\u043a\u0443, \u0456 \u0431\u0443\u0440\u0433\u0430\u043c\u0456\u0441\u0442\u0440 \u0428\u044d\u043d\u0435\u0444\u0435\u043b\u044c\u0434\u0430 \u041a\u0440\u0456\u0441\u0446\u0456\u0430\u043d\u041a\u0443\u0445\u0435\u043d\u0445\u043e\u0444. \u0417 \u0446\u0456\u043a\u0430\u0432\u0430\u0441\u0446\u044e \u043d\u0430\u0437\u0456\u0440\u0430\u043b\u0456, \u044f\u043a \u043c\u0430\u043b\u044b\u0448\u043e\u045e \u0443 \u0434\u0437\u0456\u0446\u044f\u0447\u044b\u0445 \u0441\u0430\u0434\u043a\u0430\u0445 \u0432\u0443\u0447\u0430\u0446\u044c \u043a\u0430\u0442\u0430\u0446\u0446\u0430 \u043d\u0430\u0432\u0435\u043b\u0430\u0441\u0456\u043f\u0435\u0434\u0430\u0445, \u0437\u0430\u0445\u043e\u045e\u0432\u0430\u0446\u044c \u043f\u0440\u0430\u0432\u0456\u043b\u044b \u0434\u0430\u0440\u043e\u0436\u043d\u0430\u0433\u0430 \u0440\u0443\u0445\u0443 \u0456 \u043d\u0430\u0432\u0430\u0442 \u0435\u0437\u0434\u0437\u0456\u0446\u044c \u0443 \u0448\u043b\u0435\u043c\u0430\u0445. \u041a\u0430\u043b\u044f\u0448\u043a\u043e\u043b \u0442\u0430\u043a\u0441\u0430\u043c\u0430 \u0437\u0440\u043e\u0431\u043b\u0435\u043d\u0430 \u0441\u043f\u0435\u0446\u044b\u044f\u043b\u044c\u043d\u0430\u044f \u043f\u0430\u0440\u043a\u043e\u045e\u043a\u0430, \u0434\u0437\u0435 \u043f\u0430\u0434\u0447\u0430\u0441 \u0437\u0430\u043d\u044f\u0442\u043a\u0430\u045e \u0437\u043d\u0430\u0445\u043e\u0434\u0437\u0456\u0446\u0446\u0430\u043d\u0435\u043a\u0430\u043b\u044c\u043a\u0456 \u0441\u043e\u0446\u0435\u043d \u0432\u0435\u043b\u0430\u0441\u0456\u043f\u0435\u0434\u0430\u045e \u0443 \u0447\u0430\u043a\u0430\u043d\u043d\u0456 \u0441\u0432\u0430\u0456\u0445 \u0433\u0430\u0441\u043f\u0430\u0434\u0430\u0440\u043e\u045e. \u0414\u0432\u0443\u0445\u043a\u043e\u043b\u044b\u043c \u0442\u0440\u0430\u043d\u0441\u043f\u0430\u0440\u0442\u043d\u044b\u043c\u0441\u0440\u043e\u0434\u043a\u0430\u043c \u0448\u0442\u043e\u0434\u0437\u0435\u043d\u044c \u043a\u0430\u0440\u044b\u0441\u0442\u0430\u043b\u0456\u0441\u044f \u0456 \u043c\u044b. \u0415\u0437\u0434\u0437\u0456\u043b\u0456 \u043f\u0430 \u0441\u043f\u0435\u0446\u044b\u044f\u043b\u044c\u043d\u044b\u0445 \u0434\u0430\u0440\u043e\u0436\u043a\u0430\u0445 \u0447\u044b\u0440\u0432\u043e\u043d\u0430\u0433\u0430\u043a\u043e\u043b\u0435\u0440\u0443. \u0410 \u043a\u0430\u043b\u0456 \u0434\u0430\u0432\u043e\u0434\u0437\u0456\u043b\u0430\u0441\u044f \u043f\u0435\u0440\u0430\u0441\u044f\u043a\u0430\u0446\u044c \u043f\u0440\u0430\u0435\u0437\u043d\u0443\u044e \u0447\u0430\u0441\u0442\u043a\u0443, \u0442\u043e \u0432\u0430\u0434\u0437\u0456\u0446\u0435\u043b\u0456 \u0430\u045e\u0442\u0430\u043c\u0430\u0431\u0456\u043b\u044f\u045e\u0441\u043f\u044b\u043d\u044f\u043b\u0456\u0441\u044f, \u043f\u0440\u0430\u043f\u0443\u0441\u043a\u0430\u044e\u0447\u044b \u0432\u0435\u043b\u0430\u0441\u0456\u043f\u0435\u0434\u044b\u0441\u0442\u0430\u045e, \u0430 \u043d\u0435 \"\u0430\u0431\u0441\u044b\u043f\u0430\u043b\u0456\u201d \u043d\u0435\u0446\u044d\u043d\u0437\u0443\u0440\u043d\u0430\u0439 \u043b\u0430\u044f\u043d\u043a\u0430\u0439 (\u044f\u043a\u0433\u044d\u0442\u0430 \u0447\u0430\u0441\u0442\u0430 \u043c\u043e\u0436\u043d\u0430 \u043f\u0430\u0447\u0443\u0446\u044c \u0443 \u043d\u0430\u0441). \u0410\u0434\u0437\u043d\u0430\u0447\u044b\u043b\u0456 \u043c\u044b \u0456 \u0442\u043e\u0435, \u0448\u0442\u043e \u043c\u043d\u043e\u0433\u0456\u044f \u0433\u0430\u0440\u0430\u0434\u0436\u0430\u043d\u0435 \u0437\u0437\u0430\u0434\u0430\u0432\u0430\u043b\u044c\u043d\u0435\u043d\u043d\u0435\u043c \u0431\u0435\u0433\u0430\u044e\u0446\u044c \u0442\u0440\u0443\u0441\u0446\u043e\u0439 \u0430\u0431\u043e \u0437\u0430\u0439\u043c\u0430\u044e\u0446\u0446\u0430 \u0430\u0437\u0434\u0430\u0440\u0430\u045e\u043b\u0435\u043d\u0447\u0430\u0439 \u0445\u0430\u0434\u0437\u044c\u0431\u043e\u0439 \u0441\u0430\u0441\u043f\u0435\u0446\u044b\u044f\u043b\u044c\u043d\u044b\u043c\u0456 \u043f\u0440\u044b\u0441\u0442\u0430\u0441\u0430\u0432\u0430\u043d\u043d\u044f\u043c\u0456.\u0417\u0430\u043f\u043e\u043c\u043d\u044f\u0446\u0446\u0430 \u043d\u0430\u0434\u043e\u045e\u0433\u0430 \u043f\u0456\u043a\u043d\u0456\u043a \u043d\u0430\u0431\u0435\u0440\u0430\u0437\u0435 \u042d\u043b\u044c\u0431\u044b \u045e \u0412\u0430\u0434\u044d\u043b\u0456, \u0432\u0430\u043d\u0434\u0440\u0430\u0432\u0430\u043d\u043d\u0435 \u045e \u0433\u043e\u0440\u0430\u0434 \u0430\u0442\u0440\u0430\u043a\u0446\u044b\u0451\u043d\u0430\u045e \"Dom\u201d,\u044d\u043a\u0441\u043a\u0443\u0440\u0441\u0456\u044f \u043f\u0430 \u0413\u0430\u043c\u0431\u0443\u0440\u0433\u0443 \u0456 \"\u0441\u043f\u044f\u0432\u0430\u044e\u0447\u044b\u044f\u201d \u0444\u0430\u043d\u0442\u0430\u043d\u044b. \u0410 \u043a\u0430\u043b\u0456 \u045e\u0437\u043d\u044f\u043b\u0456\u0441\u044f \u043f\u0430 \u043f\u0440\u044b\u0441\u0442\u0443\u043f\u043a\u0430\u0445 \u043d\u0430\u0441\u0430\u043c\u0443\u044e \u0432\u044b\u0441\u043e\u043a\u0443\u044e \u0432\u0435\u0436\u0443 \u043a\u0430\u0441\u0446\u0451\u043b\u0430 \u0421\u0432\u044f\u0442\u043e\u0433\u0430 \u041c\u0456\u0445\u0430\u0456\u043b\u0430, \u043b\u044e\u0431\u0430\u0432\u0430\u043b\u0456\u0441\u044f \u043f\u0440\u044b\u0433\u0430\u0436\u043e\u0441\u0446\u044e \u0431\u0443\u0439\u043d\u0435\u0439\u0448\u0430\u0433\u0430\u0440\u0430\u0447\u043d\u043e\u0433\u0430 \u0456 \u043c\u0430\u0440\u0441\u043a\u043e\u0433\u0430 \u043f\u043e\u0440\u0442\u0430 \u0415\u045e\u0440\u043e\u043f\u044b. \u0414\u0437\u044f\u043a\u0443\u044e\u0447\u044b \u0433\u0430\u0441\u0446\u044f\u0432\u044b\u043c \u0431\u0430\u0446\u044c\u043a\u0430\u043c, \u043d\u0430\u0432\u0435\u0434\u0430\u043b\u0456 \u0442\u044d\u0440\u0430\u0440\u044b\u045e\u043c. \u041d\u0435\u0437\u0432\u044b\u0447\u0430\u0439\u043d\u0430\u0435\u043f\u0430\u0447\u0443\u0446\u0446\u0451 \u0430\u0445\u043e\u043f\u043b\u0456\u0432\u0430\u043b\u0430, \u043a\u0430\u043b\u0456 \u0434\u043e\u0431\u0440\u0430\u0437\u044b\u0447\u043b\u0456\u0432\u044b\u044f \u043b\u044f\u043c\u0443\u



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть