Спорт
СПЯКОТА – НЕ ПЕРАШКОДА ВІДОВІШЧАМ
Нягледзячы на спякотнае надвор’е, сапраўдныя балельшчыкі сабраліся на гарадскім мотадроме, каб падтрымаць землякоў. “Палессеэлектрамаш” ў рамках гульняў Усходне-Еўрапейскай лігі прымаў на сваім полі “Каўровец” з Расіі.
Гульня на працягу ўсяго матча вызначалася дынамікай і разнастайнасцю, аднак, шмат галявых момантаў так і засталіся нерэалізаванымі.
Наперадзе нашых землякоў чакае турнэ па Расіі і Украіне – матчы ў гасцях адкрытага Чэмпіяната Рэспублікі Беларусі і Усходне-Еўрапейскай лігі. А лунінецкі мотадром напоўніцца гулам матацыклаў ужо ў верасні.