Спорт

«СПЯКОТНЫ» ПАЯДЫНАК

Пасля месячнага перапынку лунінчане зноў запоўнілі трыбуны гарадскога стадыёна “Палессе”. На гэты раз мікашэвіцкі “Граніт” прымаў “Дынама” (Брэст).

У “дынамаўцаў” вопыт гульні ў вышэйшай лізе, куды багацейшы за нашых землякоў. Аб гэтым сведчыць і турнірнае становішча, і магутная армія балельшчыкаў-фанатаў. Аднак на лунінецкім стадыёне “гранітаўцы” яшчэ не прайгравалі, таму многія разлічвалі, што і на гэты раз мікашэвіцкія футбалісты не засмучаюць сваіх прыхільнікаў.

Першы тайм праходзіў у роўнай гульні, але шанцаў адкрыць лік у “Граніта” было ўсё ж больш. Неаднаразова Мікалай Януш прарываўся ў штрафную пляцоўку і наносіў удары па варотах, аднак мэты яны не дасягалі.

У другой палове сустрэчы госці актывізавалі дзеянні. На 55-ай хвіліне падчас неразбярыхі каля варот “гранітаўцаў” мяч нечакана адрэкашэціў да Дзмітрыя Мазалеўскага, якому нічога не заставалася, як накіраваць яго ў пустыя вароты. Мікашэвіцкія футбалісты доўга не маглі прыйсці ў сябе, і толькі пасля выхада Вагнера гульня ажывілася. Бразільскі нападаючы неаднаразова прарываўся ў штрафную, стараючы небяспеку ля варот сапернікаў. На 83-яй хвіліне Вагнер прыгожым ударам праз сябе спрабаваў застаць у расплох галкіпера “дынамаўцаў”. Аднак пад ўдар трапіў Аляксей Ганчароў, які настолькі няўдала ўпаў, што зламаў ладыжку. На апошніх хвілінах усё той жа бразілец у чарговы раз парадаваў балельшчыкаў: рэалізаваў пенальці, якое назначыў арбітр за гульню рукой брэстчанамі у сваёй штрафной. 1:1 – нічыя.

У суботу, 4 ліпеня, ў 18.00 на стадыёне “Палессе” адбудзецца матч з удзелам каманд “Граніт” (Мікашэвічы) – “Нафтан” (Новаполацк). Цана білетаў: дарослы – 3500 рублёў, дзіцячы – 1500.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть