Спорт
СПЫНІЛІ ФАВАРЫТА
Міні-футбол
Зусім нядаўна фаварыт гэтага сезона “Лідсельмаш” з вялікай цяжкасцю зламіў супраціўленне “Базара”, выйграўшы з мінімальнай перавагай 3:2. А вось мікашэвіцкі “Граніт” спыніў пераможную серыю лідскай каманды.
Нягледзячы на тое, што лідчане засталіся незадаволеныя судзействам, за 15 хвілін да сірэны яны атрымалі права на дабл-пенальці. Але галкіпер “гранітаўцаў” Аляксандр Мароз аказаўся на месцы. У выніку – 2:2. У мікашэвіцкай камандзе вызначыліся Аляксей Шаўчэнка і Андрэй Семянюк.
У Віцебску “Базар” гуляў з “ВітЭнам” і ўступіў 1:7. Аўтарам адзінага мяча ў лунінецкай камандзе стаў Міхаіл Санюковіч.
27 лістапада, у нядзелю, “Базар” будзе прымаць “Граніт”. Пачатак гульні ў 14 гадзін.
Футбол
КУЛЬМІНАЦЫЯ СЕЗОНА
У суботу на стадыёне “Палессе” адбыўся апошні матч чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе. “Граніт” прымаў сталічны “СКВІЧ”.
Назіраючы за гульнёй, падалося, што абедзьве каманды задаволены тым, што маюць і на большае не прэтэндуюць. І хаця невялікая тэрытарыяльная перавага была за мінчанамі, на ліку гэта не адлюстравалася. У выніку – нулявая нічыя. Такім чынам, “СКВІЧ” застаўся чацвёртым, а “Граніт” замацаваўся на восьмым месцы.