Спорт
СТАРТ У ЕЎРАЛІЗЕ
У стартавым матчы Чэмпіянату Еўралігі па мотаболе “Палессеэлектрамаш” прымаў каманду “Кіравец” (станіца Палтаўская, Краснадарскі край).
Расійскія спартсмены прыехалі, відавочна, не мацнейшым саставам і нават без замен. Нашы ж мотабалісты, настроіліся на гульню па-баявому, і не далі сапернікам шанца стаць героямі матча. Першым “распячатаў” вароты гасцей Мікалай Бойка. Ён жа стаў аўтарам і другога гола. Затым дублем адзначыўся і Яўген Рогаў. Расіяне здолелі на масіўныя атакі нашых спартсменаў адказаць толькі адным голам. У выніку 4:1 – заслужаная перамога “Палессеэлектрамаша”.