Спорт

СТАРТУЕ ЧЭМПІЯНАТ КРАІНЫ

Футбол

 

па футболе ў першай лізе.

У першым матчы, які адбудзецца 23 красавіка на стадыёне «Палессе” ў Лунінцы, мікашэвіцкі «Граніт” сустрэнецца з «Полацкам”. Пачатак гульні ў 16 гадзін.

Білеты можна набыць у касах стадыёна ў пятніцу з 14.00 да 19.00, у суботу з 10.00 да 16.00 па цане 3500 і 4000 рублёў, дзіцячы – 1500.

 

Алімпійскі рух

НОВЫЯ НАПРАМКІ Ў АДУКАЦЫІ

Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці вядзе актыўную работу па развіццю Праграмы алімпійскай адукацыі. Ва ўстановах адукацыі створаны 483 клубы «Юны алімпіец”, у тым ліку 37 – на Лунінеччыне.

Аб тым, што менавіта яны павінны стаць асновай для прапаганды алімпійскага руху ў раёне і ўзяць на сябе нагрузку ў правядзенні спартыўных спаборніцтваў, ішла гаворка на сустрэчы са старшынямі клубаў і намеснікамі дырэктараў школ па вучэбна-выхаваўчай рабоце, якая адбылася ў лунінецкай СШ №2. Аб ходзе выканання праграмы паведаміла намеснік начальніка раа Раіса Мазырчук, аб рабоце ў вызначаным напрамку метадыст Сяргей Антончык і кіраўнік клуба «Юны алімпіец” СШ №2 Раіса Савіч.

Выканаўчы дырэктар Прадстаўніцтва Алена Белаконенка прадставіла мультымедыйную прэзентацыю і адказала на пытанні прысутных.

 

Лёгкая атлетыка

УРАДЖЭНЦЫ ЛУНІНЕЧЧЫНЫ НА ВЫШЫНІ

У Іванава сабраліся лепшыя лёгкаатлеты вобласці, якія спецыялізуюцца на доўгіх дыстанцыях. У спаборніцтвах прынялі ўдзел выхаванцы ДЮСШ, вучылішчаў Алімпійскага рэзерву і школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.

Прадстаўнікі Лунінеччыны двойчы падымаліся на п’едэстал гонару. Сярод юнакоў у бегу на 3000 метраў не было роўных Максім Наварыч. На 6-кіламетровай дыстанцыі другім фінішаваў ураджэнец Сінкевіч Васіль Гурэнка.

 

ВЫПРАБАВАННЕ НА ВЫНОСЛІВАСЦЬ

Падведзены вынікі каманднай барацьбы па кросе ў раённай спартакіядзе школьнікаў.

У малодшай групе лепшымі былі вучні мікашэвіцкай СШ №1, другое месца – у дварэцкіх школьнікаў, трэцяе – у дзятлаўчан. У сярэдняй узроставай групе перамаглі дзятлаўчане, у прызавую тройку ўвайшлі спартсмены мікашэвіцкай СШ №1 і Сінкевіцкай СШ. Сярод вучняў выпускных класаў не было роўных школьнікам з Кажан-Гарадка, другое месца заняла каманда мікашэвіцкай СШ №1, трэцяе – Лахвенскай СШ.

У агульным заліку першае месца занялі прадстаўнікі мікашэвіцкай СШ №1 (трэнеры М.У. Клеўжыц і М.Г. Насеня), на другім радку – Дзятлавіцкай СШ (В.Ф. Канапацкі і У.В. Кацуба), на трэцім – Сінкевіцкай СШ (А.М. Малая).

У барацьбе за лідэрства сярод базавых школ прызавая тройка выглядае наступным чынам: Азярніцкая, Ракітнянская і Чэрабасаўская.

 

Міні-футбол

ПАЗІЦЫІ ЎТРЫМАЛІ, АЛЕ МАТЧЫ ПРАЙГРАЛІ

У чарговым 25-ым туры нашым камандам не пашанцавала.

«Базар” прайграў дома аднаму з лідэраў чэмпіянату краіны гомельскаму «БЧ”. Літаральна з першых хвілін госці прадэманстравалі настрой на разгромны лік. Ужо на 13-й хвіліне лік стаў 0:6. Толькі пасля гэтага лунінчане крыху ажывіліся і крыху актывізавалі дзянні. У выніку настойлівай пагоні за сапернікам, «Базар” так і не здолеў яго дагнаць і прайграў з лікам 5:9. Аўтарамі мячоў у нашай камандзе сталі Бандарук, Рапецкі, Міхальчанка, Юрцэвіч і Туміловіч.

У Мінску «Граніт” не змог перайграць мясцовы «Ітранзішэн-БГУФК”. Гаспадары аказаліся больш удачлівыя, забіўшы ў вароты гасцей 4 мячы і прапусціўшы ў свае толькі 1, які запісаў у свой актыў Кіслюк.

У 26-м туры «Граніт” будзе прымаць «Рэчыцу”, а Базар згуляе на выездзе з «Дынама-БНТУ”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть