СТУДЭНЦКІЯ ГУЛЬНІ
Лёгкая атлетыка
У Брэсце спартыўны комплекс «Брэсцкі” прымаў удзельнікаў рэспубліканскай
універсіяды.
Наша зямлячка, студэнтка БГУФК
Таццяна Нагорная выступала ў дзвюх дысцыплінах. У трайным скачку яна пераадолела
13 метраў 17 сантыметраў (асабістае дасягненне) і стала пераможцай. У скачках у
даўжыню вынік 5 метраў 75 сантыметраў дазволіў падняцца на другую прыступку
п’едэстала гонару.
Анонс
У суботу, 26 мая на стадыёне «Палессе” ў Лунінцы адбудзецца матч чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе з удзелам каманд «Граніт” (Мікашэвічы) і «Днепр” (Магілёў). Пачатак у 16 гадзін. Набыць білеты можна ў касах стадыёна ў дзень гульні з 12 да 16 гадзін.
Каратэ
РАНДОРЫ І КУМІТЭ
У першынстве горада па кёкусінкай-каратэ прынялі ўдзел 47 чалавек.
У рандоры (барцоўская версія без
нанясення ўдараў) у вагавай катэгоры да 25 кілаграмаў перамог Яраслаў Антонаў,
да 30 кілаграмаў – Глеб Чырэц, да 40 кілаграмаў – Барыс Аміраў, звыш 40
кілаграмаў – Мікіта Карпук.
У кумітэ (ударная версія) ва
ўзроставай групе 10-11 год першае месца занялі Наталля Карасёва і Ягор Гоман.
Сярод 12-13-гадовых юнакоў лепшым стаў Глеб Кэлкей, сярод 14-15-гадовых – Антон
Карпуковіч.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны
граматамі і прызамі аддзела па справах моладзі райвыканкама і РФСК «Здароўе”.
Міні-футбол
НЕ ЗУСІМ СПРЫЯЛЬНЫ ФІНІШ
ХХІІІ міні-футбольны чэмпіянат завяршыўся. Цяпер настае час падводзіць
вынікі. А яны не на нашу карысць.
«Граніт” заняў 12 месца. А
лунінецкаму «Базару” давядзецца развітацца з вышэйшай лігай. Замест яго эліту
папоўняць «Агракамбінат «Паўднёвы” (Гомельскі раён) і «Нёман” (Бярозаўка).
У апошнім дамашнім матчы, які ўжо
па вялікаму рахунку нічога не вырашаў для аўтсайдара, «Базар” прайграў
светлагорскаму «ЦКК” з лікам 4:8. Прычым, першы тайм закончыўся нічыёй – 3:3.