ТАЙНЫ ВОЗЕРА БЕЛАЕ
спасцігалі работнікі ўстаноў адукацыі, якія сабраліся на традыцыйны турзлёт.
15 каманд выказалі жаданне прадэманстраваць свае турыстычныя навыкі, спартыўную загартоўку і артыстычныя здольнасці. Падчас адкрыцця ўдзельнікаў спаборніцтваў віталі старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Нэлі Рафаловіч і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Верас. Права падняць дзяржаўны флаг было дадзена мінулагоднім прызёрам – камандам Палескай і Любачынскай СШ. Нязменны “камендант” лагера Аляксандр Гарагляд нагадаў аб правілах тэхнікі бяспекі і культуры паводзін.
Дождж, які раптоўна пачаўся, ніколькі сапсаваў настрой удзельнікам спаборніцтваў падчас пераадолення паласы перашкод. Тут лепшымі былі прадстаўнікі Лунінскай СШ. У воднай эстафеце не было роўных камандзе з Дварца. А ў тапаграфіі самымі прафесійнымі аказаліся настаўнікі Вулькаўскай 1 СШ. У спартыўных эстафетах перамагла Любачынская СШ, якая парадавала і самай змястоўнай насценгазетай. Не першы год лепшым бытам вызначаецца Палеская школа. Конкурс мастацкай самадзейнасці па традыцыі праходзіць ля кастра пад гукі гітары і гармоніка. Уразілі журы мадэлі прадстаўніц Вялуцкай СШ. Іх адзенне з “Настаўніцкай газеты”, малочных пакетаў і фальгі, а таксама забаўляльныя каментарыі “зарвалі” бурныя апладысменты.
Усе прызёры, а таксама каманды Лунінскай, Вялуцкай, Лобчанскай СШ, лунінецкай СШ №2 і Азярніцкай БШ адначаны каштоўнымі падарункамі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.