ТЭХНІКА “САМУРАЯ”
Лепшых каратыстаў Брэстчыны віталі лунінчане падчас чэмпіянату і першынства вобласці.
У другі раз у гісторыі гэтага віда адзінаборства спаборніцтвы праходзілі ў нашым горадзе. Як адзначыў дырэктар Беларускай федэрацыі кёкусінкай будо каратэ Дзмітрый Аляхновіч, прыемна сустракацца з калегамі і спартсменамі на лунінецкай зямлі, дзе развіццё спорту пастаўлена на такі высокі ўзровень. Ён жа падкрэсліў, што дзякуючы кіраўніку клуба «Самурай” Дзмітрыю Карасёву, яго выхаванцы з года ў год павышаюць сваё майстэрства і радуюць поспехамі. Гэта пацвердзілі як спаборніцтвы, так і паказальныя выступленні.
116 чалавек з Брэста, Маларыты, Баранавіч, Пінска, Камянца і Лунінца прынялі ўдзел у адборачным туры, які напярэдадні фіналу праходзіў у СШ № 4. І толькі 38 з іх на наступны дзень у зале ГДК пры падтрымцы балельшчыкаў аспрэчвалі медалі. У напружанай барацьбе праходзілі ўсе паядынкі. Лунінчане двойчы трапілі на п’едэстал. Бронзавымі прызёрамі сталі ліцэіст Арцём Карповіч і вучань СШ №3 Артур Рудзьман.
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі, медалямі і кубкамі абласнога ўпраўлення па спорту і турызме, а таксама каштоўнымі падарункамі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.
Арганізатары спаборніцтваў выказваюць удзячнасць аддзелам культуры і адукацыі райвыканкама, а таксама адміністрацыі лунінецкай СШ №4 за садзеянне ў правядзенні чэмпіянату.
С ребятами занимается Дмитрий Карасев. В прошлом учебном году тренировки проводились на базе СШ №4. Координаты Дмитрия найти можно в отделе образования, в центре детского творчества, в той же школе.
Слушайте, подскажите пожалуйста, где же они занимаются….в интернете про них только какие-то отголоски слышны, а объявлений я и не видел.
Раньше, точнее в том году, они на четвертой школе занимались.
А сейчас где?