Спорт

ТРЭЦІ ГОД ЗАПАР

ВАЛЕЙБОЛ
пераможцам традыцыйнага турніру па валейболе памяці воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Захарчука стала каманда “Граніт”.
На спаборніцтвы ў Рэдзігерава запрашаліся мацнейшыя дружыны раёна. На жаль, на гэты раз барацьба праходзіла без “Беларусбанка”. У яго адсутнасці другое месца занялі гаспадары, а трэцяе – “Феміда”. Лепшымі ігракамі турніру названы Аляксандр Гаўрыльчук (“Рэдзігерава”), Андрэй Даніловіч (“Граніт”) і Дзмітрый Цітовіч (“Феміда”).
Удзельнікі спаборніцтваў выказваюць удзячнасць фундатару – ПУСП “Рэдзігерава-Агра”.
МІНІ-ФУТБОЛ
ПРАЦЯГНЕ БАРАЦЬБУ
“Граніт”, як і “Базар”, паспяхова пераадолеў рубеж 1/16 фіналу Кубка Беларусі па міні-футболе.
Мікашэвіцкія футбалісты ў Жлобіне сустракаліся з аднайменным клубам і перамаглі без асаблівай цяжкасці – 8:4. Вызначыліся Віталь Халімончык (3), Аляксей Шаўчэнка, Яўген Пашкевіч (2), Вадзім Ціткоў і Андрэй Семянюк.
НАПРУЖАНЫЯ ВЫХАДНЫЯ
выдаліся для “Базара”.
Адразу два матчы правялі лунінчане ў гэтыя дні. У суботу ў дамашнім паядынку не без цяжкасці, але ўзялі верх над камандай “Кіраўск-ДЮСШ”. Асноўныя падзеі матча разгортваліся ў другой палове сустрэчы. На сем забітых мячоў гасцей нашы землякі адказалі дзесяццю. На свой рахунак мячы запісалі Віктар Шуста (4), Віктар Юрага (2), Андрэй Скварчэўскі (3), Міхаіл Санюковіч.
У аўторак у Светлагорску “Базар” сустракаўся з “ЦКК”. І хаця сёлета салігорскія футбалісты не вызначаюцца выніковасцю, змаглі аказаць лунінчанам годнае супраціўленне і ва ўпартай барацьбе перамаглі з лікам 3:2. Вызначыліся Віктар Шуста і Максім Наварыч.
У нядзелю, 30 снежня, у перанесеным матчы 15-га тура “Граніт” згуляе ў Мінску з “МАПІДам”.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть