Спорт
ТРЭНІРОЎКА ПЕРАД КУБКАМ
У перапынку паміж першым і другім кругамі “Граніт” знаходзіцца ў актыўным пошуку новых ігракоў.
Нестабільнае фінансаванне каманды не вытрымалі 6 чалавек. У ліку тых, хто пакінуў клуб, – варатар Дзяніс Парэчын, літоўцы Дарус Міцейка і Андрус Шыдлаўскас. У каманду прыбылі трое новых футбалістаў, сярод іх – абаронца кіеўскага “Арсенала” Андрэй Распопаў, вядомы ў нашай краіне па гульні за магілёўскі “Днепр” і мінскае “Дынама”.