Спорт

ТРЫ СЕРАБРА І БРОНЗА

У Пінскім універсальным спартыўным комплексе “Хваля” завяршыліся чэмпіянат і першынство вобласці па кёкусінкай каратэ.

Клуб “Самурай”, які прадстаўляў Лунінец, выставіў на спаборніцтвы 15 лепшых спартсменаў. У малодшай узроставай групе вызначыліся Нікіта Карпышаў і Андрэй Дубойскі, якія занялі другое месца. Трэцім прызёрам стаў Артур Антановіч. Сярод 14-15 гадовых юнакоў у фінал прабіўся Сяргей Санюковіч. Двойчы суддзі дабаўлялі час, каб вызначыць лепшага, і ўсё ж перамогу аддалі яго саперніку з Брэста.

У камандным заліку лунінчане занялі трэцяе месца ўслед за Брэстам і Пінскам. 


Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

  1. С ребятами занимается Дмитрий Карасев. В прошлом учебном году тренировки проводились на базе СШ №4. Координаты Дмитрия найти можно в отделе образования, в центре детского творчества, в той же школе.

  2. Эй, каратисты, ответьте мне: где вы занимаетесь?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть