ТУР ЗЕМЛЯКОЎ
У чарговым туры чэмпіянату краіны па міні-футболе сустрэліся нашы каманды «Базар” і «Граніт”.
На гэты раз сустрэча праходзіла ў Мікашэвічах. Пасля праведзеных на пляцоўцы 10 хвілін падалося, што зыход матча прадвырашаны. Лік 5:2 на карысць гаспадароў у пэўнай ступені абнадзейваў іх. Аднак трэнер «Базара” Віктар Грыневіч прымае кардынальна правільнае рашэнне – замяняе варатара Ячмяновіча на Красоўскага. І тут падзеі сталі разгортвацца зусім ў іншым напрамку. Лунінчане здолелі амаль зраўняць лік. На 26-ай хвіліне ён стаў 6:5.Але на большае «Базара” не хапіла. «Граніт” жа замацаваў сваю перавагу – 7:5
У нядзелю, 28 лютага, абедзве нашы каманды выступяць у ролі гаспадароў: «Базар” згуляе са светлагорскім «ЦКК”, а «Граніт” – з «Белшынай”. Пачатак матчаў у 14 гадзін.