Спорт

У АДБОРЫ НА ЧЭМПІЯНАТ СВЕТУ

Лёгкая атлетыка

Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы сабраў у Магілёве лепшых спартсменаў
краіны.

Сярод іх – і былыя выхаванцы
Лунінецкай спартыўнай школы. У фінале “Б” бегу на 400 метраў Ірына Хлюстава
фінішавала першай з вынікам 53,38 секунды, што дазволіла ёй заняць чацвёртае
месца. На такім жа месцы размясцілася Таццяна Нагорная ў трайным скачку.
Дзмітрый Гашчук стаў сярэбраным прызёрам у скачках з шастом, пераадолеўшы
планку на вышыні 5 метраў.

Валейбол

У ЛІДАРАХ – ДЗВЕ КАМАНДЫ

Стартаваў чэмпіянат раёна па валейболе. У барацьбу ўступілі 9 мужчынскіх і
4 жаночыя каманды.

У мужчынскім першынстве па дзве
перамогі запісалі на свой рахунак “Феміда”, якая ўзяла верх над “Міжлессем” і
“Каледжам”, а таксама “Рэдзігерава”, выйграўшы ў “Дварца” і “Граніта”.

Шашкі

ТРАДЫЦЫЯМ НЕ ЗМЯНЯЮЦЬ

У
Бродніцкім сельскім клубе адб
ылося
першынство раёна па рускіх шашках.

Безумоўна, на лідарства
прэтэндавалі гаспадары, якія на працягу многіх год падтрымліваюць і развіваюць
традыцыі гульні. Сенсацыі не адбылося, і на гэты раз мацнейшай стала каманда
СВК “Вулькаўскі світанак”. Другое месца занялі прадстаўнікі політэхнічнага
каледжа, трэцяе – ААТ “Райаграсервіс”.

У асабістым заліку перамог Сцяпан
Грэбень (СВК “Вулькаўскі світанак”). Сярэбраным прызёрам стаў яго калега па
камандзе Пётр Пясоцкі, а бронза дасталася Рыгору Гнедзьку з ААТ
“Райаграсервіс”.

Фёдар БОГДАН,

суддзя спаборніцтваў.

Стральба

ДРУГОЕ МЕСЦА

заняла каманда Лунінецка-Ганцавіцкай міжраённай структуры ДТСААФ ў абласных
спаборніцтвах, прысвечаных 85-годдзю арганізацыі і ў рамках месячніка
ваенна-патрыятычнага выхавання.

У асабістым заліку ў стральбе з
калена лепшы вынік паказаў ліцэіст Уладзіслаў Гардзіевіч. Яшчэ адзін
прадстаўнік элітнай навучальнай установы Станіслаў Чэркас спыніўся ў кроку ад
п’едэстала гонару, выконваючы практыкаванне ВП-2. Пятае месца ў ВП-1 заняў
вучань лунінецкай СШ №2 Віктар Арэхва. Усе юнакі трэніруюцца пад кіраўніцтвам
Віктара Вайцяхоўскага.

Спартакіяда

ЗА АКТЫЎНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ

У Рэдзігераўскім сельскім Савеце надаюць шмат увагі ў прапагандзе здаровага
ладу жыцця, аб чым сведчыць актыўны ўдзел жыхароў у спартакіядзе.

Заявіліся чатыры каманды:
“Настаўнікі”, “ЖКГ”, “Спецыялісты “Рэдзігерава-Агра” і “Зборная
“Рэдзігерава-Агра”. На працягу тыдня ў спартыўнай зале мясцовай школы кіпелі
сапраўдныя баталіі ў баскетбольных і валейбольных паядынках, настольным тэнісе,
шашках, дартсе, перацягванні канату і спартландыі. У выніку перамагла “Зборная
“Рэдзігерава-Агра”. Другое месца занялі работнікі камунальнай службы, трэцяе –
настаўнікі.

Самыя актыўныя ўдзельнікі –
Міхаіл Скрабейка, Аляксандр Лукашэвіч, Анатоль Тынюра і Эдуард Малькевіч –
адзначаны каштоўнымі падарункамі.

Міні-футбол

ПРАЙШОЎ ЭКВАТАР

турнір па міні-футболе памяці
загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Без
паражэнняў ідуць каманды “ІП”, “Палессеэлектрамаш”. Хутчэй за ўсё менавіта яны
разыграюць Кубак. А вось, што датычыць бронзавай ўзнагароды, то на яе пакуль
прэтэндуюць тры каманды – “Лунін”, “СДЮШАР-“Базар” і “Вулька 1”.

У
суботу і нядзелю аматары спорту змогуць падтрымаць каманды ў спартыўнай зале
сельскагаспадарчага каледжа. Пачатак у 10 гадзін.

 

ЛІДАР НЕ ВЫТРЫМАЎ НАЦІСК

У Мікашэвічах у чарговым туры чэмпіянату краіны па міні-футболе мясцовы
“Граніт” у няпростым паядынку ўзяў верх над лідарам – сталічным “МАПІДам”.

Нягледзячы на тое, што госці
актыўна пачалі і павялі ў ліку 2:0, мікашэвіцкія футбалісты своечасова
перагледзелі тактыку. Яшчэ да перапынку гаспадары зраўнялі лік – 2:2. У другой
палове сустрэчы падзеі разгортваліся па аналагічным сцэнарыі з дакладнасцю
наадварот: у ролі даганяючых выступілі мінчане. На апошняй хвіліне матча
“гранітаўцы” забілі пераможны гол – 5:4. У мікашэвіцкай камандзе вызначыліся
Дзмітрый Янель, Аляксандр Самусевіч (2), Аляксандр Байда і Віталь Халімончык.

Перамога “Граніта” не дазволіла
“МАПІДу” ўтрымацца на верхнім радку, а лідарство перайшло да “Лідсельмаша”.

А вось у “Базара” дамашні
паядынак з “Барысавам-900” не заладзіўся з першых хвілін. Толькі пасля
прапушчаных чатырох мячоў лунінчане змаглі адыграць адзін. І ў далейшым госці
не пакідалі шанцаў сапернікам і перамаглі з лікам 9:3. У камандзе “Базар” галы
на свой рахунак запісалі Ігар Бярозка, Вячаслаў Міхальчанка і Аляксандр
Наварыч.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть