Спорт
У БАРАЦЬБЕ ЗА КУБАК РАЁНА
Многія памятаюць тыя часы, калі ўдзел у чэмпіянаце раёна па футболе прымала столькі каманд, што хапала на дзве лігі. Зараз сітуацыя кардынальна памянялася: чэмпіянат не праводзіцца, а на Кубак раёна заявілася толькі 5 зборных.
У чым прычына? Магчыма, у адносінах кіраўнікоў гаспадарак і арганізацый раёна да развіцця фізічнай культуры і спорту ў калектывах і, зразумела, наяўнасць спортарганізатараў. На жаль, апошніх – усяго пяць. Ініцыятыва трымаецца на «фанатах” – тых, для каго захапленне стала свайго роду сэнсам жыцця. Сярод іх – Леанід Краснікевіч з Любані. Ён сабраў адразу дзве каманды і выставіў іх на спаборніцтвы. Актыўнасць рэдзігераўскіх спартсменаў пабудавана на іх жа энтузіязме. Кіпіць спартыўнае жыццё ў Луніне. Старшыня СВК «Лунінскі” Васіль Мелюх не толькі выдзеліў камандзіровачныя футбалістам, але і набыў мяч для каманды.

Кубак раёна працягваецца, таму і ў іншых кіраўнікоў ёсць шанц выправіць становішча і матэрыяльна падтрымаць вясковых спартсменаў. Тым, жа гаспадаркам, якія не выставілі каманды, неабходна задумацца і ўвесці ў штат работніка, адказнага за спартыўнае жыццё калектыву.
Заявілася каманда «Гудкі”. Яна хоць і не мае «юрыдычнага” статуса, але юнакі з Лунінца актыўна ўдзельнічаюць у валейбольных, баскетбольных і футбольных турнірах. Не выключна, што сёлета яны будуць у фаварытах у барацьбе за Кубак раёна.
Удзельнікаў спаборніцтваў вітаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Клімчук. Ён пажадаў бескампраміснай барацьбы і заўсёды быць у выдатнай фізічнай форме. Лепшыя спартсмены возьмуць удзел у абласной спартакіядзе работнікаў АПК у Пружанах.
Пасля праведзенай жараб’ёўкі першымі выйшлі на поле каманды «Рэдзігерава” і «Гудкі”. Праз 5 хвілін лунінчане адкрылі лік і нарошчвалі перавагу з кожнай атакай. У выніку – упэўненая перамога – 6:1.
«Луніну” супрацьстаяла «Любань-1”. У напружаным паядынку перамаглі любанцы – 3:0. У трэцяй сустрэчы «Любань-2” і «Гудкі” зафіксавана нічыя – 2:2.
Працяг кубкавых сустрэч – 3 ліпеня. Усіх балельшчыкаў чакаюць на стадыёне «Палессе” у 10.30.