У ЧАКАННІ СТАРТА
Футбол
У Мінскім Доме футболу адбылася жараб’ёўка календара матчаў першай лігі
Чэмпіянату Беларусі.
Сёлета ўдзел у ім прымуць 15
каманд, а не 16. Раней ФК “Клечэск” выказаў пажаданне гуляць у другой лізе.
Першую сустрэчу мікашэвіцкі
“Граніт” правядзе 21 красавіка ў Лунінцы з камандай “Віцебск”. Спадзяемся, што
балельшчыкі прыйдуць на стадыён “Палессе” і падтрымаюць землякоў.
Баскетбол
ЛІДЗІРУЮЦЬ ГАСПАДАРЫ
Баскетбольны турнір памяці Машэрава, што праходзіць на базе
сельскагаспадарчага каледжа, працягвае радаваць захапляльнымі матчамі.
У мінулыя выхадныя “ПЭМ” абыграў
“Беларусбанк” (32:22) і “Юнацтва” (58:34). “Граніт” узяў верх над “Вулькай 1”
(71:23) і “Беларусбанкам” (44:40). А лідар “ДПТК СВ і ДРБУ-101”, у якога цяпер
на рахунку 4 перамогі без асаблівай цяжкасці перамог у гульнях з “Дзятлавічамі”
(57:31) і з “Маналітам” (62:37). Матч “Маналіт” – “Юнацтва” завяршыўся з лікам
35:33, а “Дзятлавічы” – “Вулька 1” – 45:41.
Турнір працягваецца. Гульні
праходзяць па суботах і нядзелях з 10.00.
Спартакіяда
ПРЫКЛАД ДЛЯ ВУЧНЯЎ
У спартакіядзе настаўнікаў заяўку на ўдзел падалі 14 каманд.
Упершыню ў спаборніцтвах прыняў
калектыў Ракітнянскай яслі-сад-базавай школы. Настаўнікі дэманстравалі свае
здольнасці ў валейболе, дартсе, шашках і настольным тэнісе. У фінал, які,
праходзіў на базе лунінецкай СШ №4, выйшлі 4 мацнейшыя – Дварэцкая СШ, ліцэй,
Лунінская СШ і мікашэвіцкая СШ №2. Менавіта ў такім парадку размясціліся
каманды ў выніковым пратаколе.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны
памятнымі падарункамі райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама
аддзела па справах моладзі райвыканкама.