Спорт

У ДАГОНКУ ЗА САПЕРНІКАМІ

Трэцюю нічыю ў сезоне здабыў “Базар” у Светлагорску ў матчы з мясцовым “ЦКК”.

Нягледзячы на тое, што гаспадары вялі з лікам 2:0, ім так і не ўдалося захаваць перавагу да канца матча. На 23-й хвіліне Уладзімір Юрцэвіч скараціў адставанне, а на 30-й Вячаслаў Міхальчанка ўраўнаважыў пазіцыі. Аднак, па словах відавочцаў, не яны сталі героямі матча, а галкіпер Аляксандр Яромаў. Ён адбіў 6-метровы і дабл-пенальці.

Зноў фартуна адвярнулася ад “Граніта”, хаця ў матчы са сталічным “Дарожнікам” падзеі разгортваліся з дакладнасцю наадварот, чым з “МАПІДам”. Калі ў гульні з лідэрам сезона “гранітаўцы” вялі па ходу гульні 5:2, то на гэты раз пры такім жа раскладзе выступілі ў ролі даганяючых. Пры ліку 6:6 мікашэвіцкія футбалісты двойчы не выкарысталі галявыя моманты, а вось мінчане не ўпусцілі свой шанц, праверыўшы вышаўшага на замену галкіпера Бяроску на наяўнасць “20 капеек”.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть